• ru
  • by
  • 4 мая

    USD

    EUR

    Столин

    10C

    Галасуем датэрмінова! 12 лістапада пачалося датэрміновае галасаванне ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

    13.11.2019

    243

    0

    Rate this post

    12 лістапада пачалося датэрміновае галасаванне ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

    Карэспандэнт наведала аг. Велямічы. У першыя гадзіны на выбарчым участку, які размешчаны ў Веляміцкім цэнтральным доме культуры, прагаласавалі амаль 40 чалавек. Першы, хто аддаў голас за кандыдата – жыхар аграгарадка Іван Рэкеш. Усяго на ўчастку зарэгістравана 1029 выбаршчыкаў.

    Члены камісіі Ірына Шмат і Іван Ранцэвіч у размове з карэспандэнтам падзяліліся, што значны працэнт выбаршчыкаў прыходзіць на галасаванне раней. І гэта не ўпершыню. На кожных выбарах мясцовыя жыхары ідуць на ўчастак загаддзя. Для гэтага ёсць розныя прычыны – хтосьці ў дзень выбараў на рабоце ці адпраўляецца ў паездку, ідзе на вяселле ці іншыя асабістыя святы, альбо проста ведае, што будзе заняты ў гэты  дзень.

    Мне ўдалося пагутарыць са шматдзетнай маці Нінай Слуцкай, якая таксама наведала выбарчы ўчастак датэрмінова. Прад’явіўшы камісіі пашпарт, Ніна Іванаўна атрымала білютэнь. На колькі хвілін зайшла ў кабінку, а потым апусціла свой лісток у урну.

    • Вырашыла аддаць свой голас сёння, — кажа Ніна Іванаўна. – Навошта адкладваць? Мне так спакайней. Прагаласавала і магу быць свабоднай, як гаворыцца. На выхадныя запланавана многа спраў.

    Сёлета на выбарчым участку для грамадзян пажылога ўзросту набылі спецыяльнае прыстасаванне, дзе нямоглы чалавек можа сесці, каб паставіць галачку насупраць прозвішча выбранага кандыдата.

    Святлана МАРОЗ

    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика