• ru
  • by
  • 19 мая

    USD

    EUR

    Столин

    13C

    ФОТАРЭПАРТАЖ: Аграрыі – залаты фонд Беларусі

    14.09.2020

    1317

    0

    Rate this post
    Нашы героі —​ Васіль Зелянкевіч, Мікалай Колб, Генадзь Яхнавец, Іван Гушча.
    ​Цёплая сустрэча Столінскай дэлегацыі на Кобрыншчыне.
    Дэлегацыя раёна.
    OLYMPUS DIGITAL CAMERA
    Столінскі каравай (у цэнтры).

    Граматай Савета Міністраў узнагароджаны старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі.
    Моманты ўзнагароджання пераможцаў.

    На Брэстчыне стала традыцыяй праводзіць абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі» ў невялікіх населеных пунктах рэгіёна.

    Рыхтуючыся да свята, вёскі значна паляпшаюць інфраструктуру, ўмовы жыцця.

    Аграгарадок Дзівін Кобрынскага раёна ў мінулую суботу вітаў удзельнікаў урачыстага мерапрыемства. Добраўпарадкаваныя вуліцы, новы знешні выгляд будынкаў устаноў і арганізацый, адрамантаваны дзіцячы садок, Дом культуры. Зроблена мадэрнізацыя бальніцы і школы. На ўсё гэта з розных крыніц выдаткавана больш за 12 мільёнаў рублёў.

    Са святочнай сцэны лепшых аграрыяў вобласці, гасцей і жыхароў вітаў старшыня праўлення Белкаапсаюза, упаўнаважаны кіраўніка дзяржавы па Брэсцкай вобласці Валерый Іваноў. Ён таксама зачытаў вітальны адрас працаўнікам вобласці ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. «Вы ўклалі ў хлебную ніву не толькі прафесіяналізм, цярпенне, але і ўсю сваю душу. Таму зямля аддзячыла багатым ураджаем. Уклад у рэспубліканскі каравай збожжавых склаў больш за 1,3 мільёна тон. Гэта вынік высокай арганізацыі працэсу, захавання тэхналогій, адказнага стаўлення да справы кожнага вяскоўца Брэстчыны», – гучыць у віншаванні.

    Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, перш чым уручыць аграрыям заслужаныя ўзнагароды, адзначыў, што на ўборцы было задзейнічана 1400 камбайнаў, больш за дзве тысячы грузавых аўтамабіляў, 410 збожжасушыльных комплексаў. Значна дапамагла і дзяржава – па распараджэнні Кіраўніка краіны быў выдаткаваны таварны крэдыт амаль на 14 тысяч тон дызельнага паліва. Агульны валавы збор збожжа склаў адзін мільён 350 тысяч тон – гэта на 12 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. На Брэстчыне атрымана самая высокая за бягучую пяцігодку ўраджайнасць – 39,6 цэнтнера з гектара. Гэта больш, чым у 2019 годзе на чатыры цэнтнеры.

    Сёлетнія пераможцы жніва – Іванаўскі, Пружанскі і Камянецкі раёны.

    Граматы, каштоўныя падарункі атрымалі і прадстаўнікі аграрнага сектара Століншчыны. Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа другое месца ў Мікалая Калба з КСУП «Рухчанскі», першым сярод маладых вадзіцеляў стаў Генадзь Яхнавец з КУВП «Манькавічы».

    За шматгадовую працу ў органах дзяржкіравання і значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці Ганаровай граматай Савета Міністраў узнагароджаны старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі.

    Пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў» стаў СВК «Фядорскі» (старшыня Рыгор Дзямко).

    За эфектыўную эксплуатацыю высокавытворчай тэхнікі холдынгу «Гомсельмаш» і высокі паказчык намалоту зерня ноутбукі атрымалі трактарысты-машыністы з ААТ «Палеская ніва» Васіль Зелянкевіч і Іван Гушча.

    Таксама прыемна адзначыць, што ў святочнай канцэртнай праграме прымаў удзел заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь «Выцінанка».

    Алена КЛІМУШКА

    Фота аўтара

     

     

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика