• ru
  • by
  • 2 мая

    USD

    EUR

    Столин

    21C

    Дажынкі-2022: Сіла сталінчан – у адзінстве, адзінства – у працы!

    06.09.2022

    576

    0

    5/5 - (10 голосов)
    Брэсцкая вобласць першай у краіне завяршыла жніво і першай годна адзначыла свята працаўнікоў вёскі. Сёлета пераможцаў і гасцей вітаў гарадскі пасёлак Целяханы Івацэвіцкага раёна.
    Прыемна адзначыць, што дэлегацыя нашага раёна вярнулася з урачыстасці з узнагародамі і падарункамі.
    У цырымоніі ўшанавання прыняў удзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка. Ён адзначыў лідзіруючыя пазіцыі Брэстчыны ў рэспубліцы – як у раслінаводстве, жывёлагадоўлі, так і ў перапрацоўцы сельгаспрадукцыі.
    «Сёлета рэгіён першым выйшаў на мільён тон збожжа. Шэраг раёнаў перавысіў планку ў 100 тысяч тон збожжа (у тым ліку і Столінскі, аўт.). Сёння будуць ушаноўваць сямейныя экіпажы – гэта таксама добрая традыцыя. На Брэстчыне іх больш за сотню. Шмат моладзі – сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі ўцягнута ў гэтую работу. Відавочна, што патэнцыял у краіне ёсць, калі такія людзі – героі працоўнага фронту – праслаўляюць Беларусь», – адзначыў Ігар Сяргеенка.
    Кіраўнік Адміністрацыі агучыў і віншаванне ўдзельнікам фестывалю-кірмашу ад Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. У ім былі такія словы: «Сёння вы першымі сустракаеце Дажынкі – самае важнае для хлебаробаў свята. Першымі ў краіне адкрываеце сезон урачыстага ўшанавання ўсіх, хто ўпэўнена прыняў выклік капрызнага надвор’я і не ўпусціў ні аднаго пагодлівага дня, каб сабраць ураджай у тэрмін». Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што вагомы і па-сапраўднаму годны каравай – гэта вынік адладжанай работы ўсяго аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці. «Ён сімвалізуе лепшыя якасці працаўнікоў вёскі – любоў да роднай зямлі і адданасць сваёй справе, руплівасць і ўпартасць, веру ў сябе і ўменне працаваць у камандзе. Ад душы дзякую вам за адказнае стаўленне да вырашэння важнейшай дзяржаўнай задачы па забеспячэнні харчовай бяспекі рэспублікі», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
    Ганаровую грамату Адмі-ністрацыі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Ігар Сяргеенка ўручыў старшыні Столінскага райвыканкама Рыгору Пратасавіцкаму.
    «Сёння добры ўраджай – гэта аснова харчовай бяспекі і суверэнітэту. Асаблівыя чаканні былі ўскладзены на нашу аграрную Брэсцкую вобласць. І вы не падвялі – выклаліся па максімуму, годна адстаялі гонар Брэстчыны як першага рэгіёна», – адзначыў у сваім вітанні хлебаробаў старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка. Ён падзякаваў усім, хто ўнёс свой уклад у агульны каравай. «Вобласць упершыню атрымала 194 тысячы тон азімага рапсу, каля 1,4 мільёна тон збожжа без уліку кукурузы. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых склала амаль 40 ц/га, рапсу – 29 ц/га», – сказаў губернатар.
    Кіраўнік вобласці ўручыў дыплом дырэктару ААТ «Палессе АВМ» Івану Кадолічу. Гаспадарка заняла другое месца ў намінацыі сярод сельгасарганізацый, што забяспечылі найбольшы паказчык тэмпу росту валавога збору зерня да сярэдняга ўзроўню трох гадоў. На першай пазіцыі ў вобласці аграном КУВП «Манькавічы» Віталій Мышапуд.
    Сярод старшых камбайнераў і камбайнераў на другім месцы хлебаробы з КСУП «Відзіборскі»  – браты Юрый і Ілья Неўдахі. Сярод вадзіцеляў на другім месцы Рыгор Юнкевіч з КСУП «Прыпяць-2009», а на трэцім – Лявонцій Колб з КСУП «Рухчанскі».
    Падзяка старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай за добрасумленную працу і паспяховае, узорнае выкананне службовых абавязкаў аб’яўлена старшыні СВК «Фядорскі» Мікалаю Агафонаву. Падзячны ліст Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза за дасягненне самай высокай ураджайнасці збожжавых – 80 ц/га – уручаны СУП «Рубельскі» (дырэктар Аляксандр Ляшкевіч). Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь адзначана КУВП «Манькавічы» (дырэктар Аляксей Мікуліч) за трэцяе месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе за лепшую арганізацыю работы па ахове працы.
    Міністэрствам сельскай гаспадаркі аб’яўлена падзяка дырэктару КСУП «Беражное» Віталію Яхнаўцу за шматгадовую добрасумленную працу і дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце.
    Падзячны ліст Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза за дасягненне ўраджайнасці азімага рапсу ў 46 ц/га ўручаны калектыву ААТ «Палеская ніва» (дырэктар Аляксей Бародзіч). Пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комлексаў» стала КСУП «Відзіборскі» (дырэктар Сяргей Пашкевіч). А падарунак пераможцы – трактар!
    Спецыяльна для ўрачыстага шэсця былі зроблены тэматычныя інсталяцыі, што сімвалізуюць рэгіён і жніво. На пачатку дэлегацыі Столінскага раёна ішоў прыгожы буслік, а таксама мнагадзетная сям’я – як вядома, наш рэгіён славіцца тым, што мае такіх больш за астатніх. Глечык і керамічную цэглу – таксама адметнасці раёна – неслі Паляшук і Паляшучка, і стаўшы ўжо візітнай карткай лозунг – «Адданасць Радзіме – гонар для палешука». Святочнага настрою дадавалі музыканты заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Выцінанка». На галоўнай сцэне свята танцавалі ўдзельнікі народнага ансамбля танца «Рэха».
    Сваю прадукцыю прэзен-тавалі Гарынскі камбінат будаўнічых матэрыялаў і «Торфапрадпрыемства Глінка». Падворак пад назвай «Будуем будучыню» прадставілі аграрна-эканамічны і сельскагаспадарчы каледжы. Кветкавую кампазіцыю пакінулі Целяханам і столінскія камунальнікі.
    Адшумеў дажыначны кір-маш, а аграрыі ізноў у клопатах – трэба добрасумленна шчыраваць, каб і наступны год парадаваў добрым ураджаем.
    Абласныя Дажынкі ў наступным годзе будуць прымаць Ганцавічы.
    Алена КЛІМУШКА
    Фота аўтара і з архіва арганізацый

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика