НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Ва ўстанове адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» ў фармаце навукова-практычнай канферэнцыі падведзены вынікі заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ вучняў.

На рэспубліканскі этап было накіравана абласнымі журы з усіх абласцей і горада Мінска 221 работа. Ад Брэсцкай вобласці для ўдзелу ў секцыі «Геаграфічнае краязнаўства» – восем работ, сярод якіх даследчая работа вучаніцы 11 класа Дубайскага ВПК яслі-сад – сярэдняя школа Ганны Кудласевіч. Работа на абласным этапе была адзначана дыпломам ІІІ ступені.
Ганна Кудласевіч і навуковы кіраўнік, настаўнік геаграфіі Мікалай Іванавіч Дзямко былі запрошаны на навукова-практычную канферэнцыю ва ўстанову адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства». Рэспубліканскае журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесарска-выкладчыцкага складу вядучых профільных ВНУ краіны ацэньвала абарону кожным аўтарам навуковай работы ў фармаце яе прадстаўлення-прэзентацыі і гутаркі па змесце.
Па выніках удзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі Ганна Кудласевіч узнагароджана Дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам.
Прадметам даследавання навуковай работы з’яўляецца Дубайскі канал – унікальны водна-гаспадарчы аб’ект заходне-цэнтральнай часткі Столінскага раёна. Канал пракладзены па рэкамендацыях Заходняй экспедыцыі (1874 – 1897) па асушэнні Палесся пад кіраўніцтвам генерала І. Жылінскага. Асноўнае прызначэнне канала як магістральнага меліярацыйнага – адвод лішкавых вод з тэрыторыі заказніка мясцовага значэння «Марочна», часткі сельскагаспадарчых угоддзяў Століншчыны (ААТ «Церабяжоў-Агра», КСУП «Агра-Глінка», КСУП «Відіборскі»). Былі даследаваны гісторыя стварэння канала, яго значэнне, экалагічныя праблемы, распрацаваны рэкамендацыі па падтрыманні аптымальнага стану канала.
Віншуем Ганну Кудласевіч з высокім вынікам і зычым ёй далейшых поспехаў!

Мікалай
ДЗЯМКО

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости