НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

… а яе вочы ззяюць радасцю ад кахання, увагі і пяшчоты. І зусім не важна, колькі ёй гадоў. Таму напярэдані Міжнароднага жаночага дня старшыня Вялікамалешаўскага сельскага выканаўчага камітэта Таццяна Васюхневіч павіншавала адзінокіх жанчын, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

– Маю ідэю падтрымала кветкавод Любоў Будзько з Вялікага Малешава, – расказвае Таццяна Мікалаеўна. – Выказваю ёй вялікую падзяку, бо добрыя справы рухаюць свет.
Віншавальныя паштоўкі сваімі рукамі зрабілі выхаванцы дзіцяга садка № 2 аг. Вялікае Малешава. І вось мы з Таццянай Мікалаеўнай рушылі ў дарогу з важнай місіяй – падарыць цяпло і ўвагу дарагім жанчынам. Першы прыпынак – дом доўгажыхаркі Анастасіі Дзеніскавец з аг. Кароцічы. Гэтая жанчына – гонар не толькі нашага раёна, але і ўсей краіны. Ветэран працы, усё жыццё працавала ў калгасе «Дружба», цяперашнім ААТ «Палессе-АВМ». Спачатку была свінаркай, пасля перайшла ў паляводы. Запрашалася на выстаўку дасягненняў народнай гаспадаркі ў сталіцу СССР, была раённым і абласным дэпутатам. Працалюбівая і адказная жанчына і сваіх траіх дзяцей навучыла: калі працаваць, то як для сябе. Нягледзячы на ўзрост, яна захавала любоў да жыцця, заўсёды цікавіцца вясковымі навінамі і, канечне, справамі гаспадаркі, якой аддала столькі гадоў.
– Дзякуй вам, што згадалі пра мяне! Добрая ўлада – шчасце для людзей, – падзякавала на развітанне доўгажыхарка.


А наступны наш візіт быў да былой настаўніцы рускай мовы і літаратуры Кароціцкай сярэдняй школы Марыі Савонавай. На стале стос кніг, бо чытанне было і застаецца любімым адпачынкам Марыі Іванаўны. Зычым ёй здароўя і рушым далей.
Разам наведалі Марыю Шыла. Працавала ў калгасе, потым тэхработнікам. Адзіная дачка Людміла жыве ў Амерыцы і толькі зрэдку прыязджае на малую радзіму, таму маюць зносіны праз відэасувязь. Чакае вясну Марыя Мікалаеўна, бо гэта яе любімая пара года.
У Лутках, куды адправіліся потым, завіталі да самай старэйшай жыхаркі вёскі Праскоўі Клімовіч. У гэтым годзе ёй споўнілася 87 гадоў, таму яна спачатку адмаўлялася ад фотаздымка, маўляў, старая ўжо. Дапамагла ўгаварыць унучка Ганна, якая жыве з бабуляй.
Праскоўя Пятроўна ўсё жыццё працавала даяркай на ферме ў Лутках. Маці чацвярых дзяцей, бабуля для 10-ці ўнукаў і 16 праўнукаў.
Віншавалі з 8 Сакавіка і з мінулым 95-гадовым юбілеем Кацярыну Талмачэвец, якая жыве ў вёсцы Талмачава. Сюды Кацярына Фамінічна прыехала з Краснаярскага краю, дзе служыў яе муж Міхаіл. І стала сапраўднай паляшучкай. Усе пяцёра дзяцей выраслі і раз’ехаліся, толькі адна дачка Марыя побач і даглядае маці. На жаль, зараз наша гераіня не бачыць, але выдатна чуе, таму слухае ўсе палітычныя перадачы. Кацярына Фамінічна ўсё жыццё працавала поварам ў Альгомельскай бальніцы, адкуль і пайшла на заслужаны адпачынак. У час нашай гутаркі яна паднесла цюльпаны да твару, каб пачуць водар, і радасна ўсміхнулася: ёй так даўно не дарылі кветкі.
Віншавалі жанчын таксама настаў-нікі і навучэнцыВялікамалешаўскай сярэдняй школы імя Героя Сацыялістычнай Працы Н. І. Кавалец, выхаванцы дзіцячага садка № 2 аг. Вялікага Малешава, работнікі Луткаўскага і Кароціцкага сельскіх клубаў, валанцёры Кароціцкай сярэдняй школы.
Няма сумненняў, што разам з кветкамі жанчыны адчулі часцінку дабрыні.
Ганна
МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Детские рисунки как память
Смелая и стойкая

Смелая и стойкая

6 марта, 2026
От мечты к реальности
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости