• ru
  • by
  • 3 мая

    USD

    EUR

    Столин

    18C

    CОVID-19: Што я думаю пра вакцынацыю ад каранавіруса?

    20.07.2021

    443

    0

    Rate this post

    Пакуль пандэмія працягваецца, пытанне пра вакцынацыю застаецца актуальным. Што думаюць нашы чытачы на гэты конт?
    Вольга, 41 год, педагог:
    – Я ўжо перахварэла вірусам і вакцынавацца буду. Многія мае калегі і знаёмыя зрабілі пры-шчэпку, і ніякіх скаргаў не было, ніхто не захварэў. Я лічу, што чалавек не зможа самастойна перамагчы штучна створаны вірус. Гэта падобна вакцыне супраць поліяміэліту, якая нікому не нашкодзіла, а наадварот выратавала мноства людзей.
    Я адназначна за вакцынацыю, але, галоўнае, каб гэта было добраахвотна.
    Таццяна, 66 гадоў, пенсіянерка:
    – У першую чаргу я думаю не толькі пра сваё здароўе, але і пра здароўе навакольных. І, каб абараніць грамадства, я павінна абараніць сябе, а значыць зрабіць прышчэпку. Праблема ў тым, што я пакутую ад хранічных захворванняў, і невядома, ці можна мне вакцынавацца. Так што для пачатку варта пракансультавацца з доктарам. Я чытаю шмат прэсы, і цяпер нярэдка публікуюцца артыкулы на тэму вакцынацыі. Там пішуць сваё меркаванне як простыя людзі, так і спецыялісты. Таксама слухаю меркаванні сваіх сваякоў, якія вакцынаваліся. Мінусаў не выявіла, таму раю рабіць.
    Алёна, 44 гады, адвакат:
    – У гэтым годзе я перахварэла каранавірусам у цяжкай форме. Лічу, што рабіць пры-шчэпку не варта, бо гэта незнаёмы арганізму вірус, і незразумела, як ён сябе павядзе. Лічу, што яна не ўсім падыходзіць. Не ўпэўнена, што яна бяспечная. Каб абараніць сябе ад розных хвароб, варта проста ўжываць больш прадуктаў, якія ўтрымліваюць вітаміны.
    Таццяна, 50 гадоў, дзяржслужачы:
    – Я ўжо зрабіла прышчэпку і я сама прыйшла да гэтага рашэння. Цяпер многія, хто свое-часова не правакцынаваліся, паміраюць з-за віруса. Да мяне досыць многа знаёмых зрабілі прышчэпку, ніякіх пабочных эфектаў не было. Я слухала шмат інфармацыі па тэлевізары, чытала на гэтую тэму ў інтэрнэце, дзе сваё меркаванне пакідалі простыя людзі.
    Усё ж такі больш было станоўчых водгукаў. Калі людзі і хварэюць пасля прышчэпкі, то пераносяць хваробу ў больш лёгкай форме. Вакцына – гэта спосаб абараніць сябе і навакольных. Менавіта такім спосабам мы зможам выйсці з пандэміі…
    Як гаворыцца, колькі людзей, столькі і меркаванняў.
    Дар’я НЕЎДАХ

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика