• ru
  • by
  • 28 красавіка

    USD

    EUR

    Столін

    17C

    У выставачнай зале г. Століна новая экспазіцыя

    19.04.2019

    110

    0

    Rate this post

    У выставачнай зале г. Століна  (вул. Савецкая, 106) новая экспазіцыя. З работамі навучэнцаў  творчых аб’яднанняў па інтарэсах знаёміць Столінскі дзяржаўны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці.

    Радуюць наведвальнікаў яркасцю колераў і сюжэтамі шматлікія вырабы рукадзелля – вышыўка і пляценне бісерам, роспіс па тканіне, стужачныя ўзоры, вырабы з салёнага цеста, разьба па дрэве, інкрустацыя саломкай. Вялікую цікавасць выклікаюць узоры дэкаратыўнай зваркі, электратэхнічнага канструявання, сталярныя вырабы і многія іншыя рэчы, якія не толькі ўпрыгожаць інтэр’ер дома ці садовы ўчастак, а і знойдуць практычнае прымяненне.
    – На выстаўку мы прывезлі толькі частку работ нашых навучэнцаў, – расказвае выкладчык, адказны за інавацыйную і тэхнічную творчасць, старшыня прафкама работнікаў ліцэя Віталь Трапец. – Значная колькасць цікавых экспанатаў знаходзіцца ў музейным кутку ліцэя. Усяго ў творчых аб’яднаннях у нас удзельнічаюць каля 300 навучэнцаў. Хочацца звярнуць увагу ўсіх, хто наведае нашу выстаўку, на тое, якія шырокія магчымасці дае наша ўстанова, акрамя атрымання рабочых прафесій, і для творчага развіцця навучэнцаў.
    Убачыць рукатворныя цуды ліцэістаў можна штодзённа, акрамя панядзелка і аўторка, з 9.00 да 18.00 гадзін. Выстаўка працягне работу да 9 мая.

    Галіна ГАШЧУК
    Фота аўтара

    Абмеркаванне

    Для адпраўкі каментара Вам неабходна ўвайсці або зарэгістравацца.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика