Ко дню работников нефтяной, газовой и топливной промышленности
30.08.2019
473
0
31.05.2019
164
0
У гэтым годзе раённыя Дажынкі пройдуць у Сямігосцічах. Яшчэ ў пачатку мінулага года пачаліся маштабныя работы. Мяне – жыхарку гэтай вёскі – вельмі радуе тое, як яна прыгажэе на вачах.
Многія вуліцы, у тым ліку і мая Прыпяцкая, падсыпаны гравіем, іх добраўпарадкоўвалі работнікі ДРСУ-141 філіяла КУП “Брэстаблдарбуд”. Таму на асабістым прыкладзе бачу розніцу паміж тым, што было і што ёсць.
Нарэшце прыведзены ў парадак парк каля школьнага стадыёна. Яго заклалі ў 1985-86 гадах члены камсамольскай арганізацыі калгаса “17 партз’езд” . За столькі гадоў парк меў патрэбу ў маштабным абнаўленні. З гэтай справай якасна справіліся работнікі Столінскай ДБПМК-32. Дарэчы, менавіта тут і плануецца правесці раённыя Дажынкі.
З радасцю назіраю за апошнімі работамі па рамонце Дома культуры і добраўпарадкаванні тэрыторыі каля яго, якімі займаецца Столінская ПМК-24. Гэтая ж арганізацыя ўсю зіму працавала ў мясцовай школе, дзе рамантавалі спартыўную залу, мянялі вокны і дзверы.
Асобна трэба адзначыць, як паставілася да будучых Дажынак кіраўніцтва ААТ “Новая Прыпяць”. Літаральна за некалькі месяцаў у добры бок змянілі аблічча машынны двор, канюшня, малочнатаварныя фермы і інш. Усе гэтыя аб’екты знаходзяцца на ўездзе ў вёску.
Дагледжаны фельчарска-акушэрскі пункт. Цудоўна выглядаюць гандлёвыя кропкі. Плануецца правесці рамонт аддзялення сувязі і добраўпарадкаваць тэрыторыю каля яго. Праведзены работы па ліквідацыі старых дрэў на вясковых могілках.
Але ёсць і лыжка дзёгцю ў бочцы з мёдам. Востра стаіць пытанне з добраўпарадкаваннем сядзіб, якія знаходзяцца на галоўных вуліцах. Многія дамы нежылыя, засталіся толькі зямельныя ўчасткі, таму гаспадары і не збіраліся іх абгароджваць. А ёсць і такія вяскоўцы, якія спадзяюцца, што агароджу паставяць за кошт дзяржавы.
Дык што ж будзе на самай справе – пацікавілася ў намесніка старшыні Альшанскага сельскага выканаўчага камітэта Юліі Стрыбулевіч:
– Мы неаднаразова абышлі дамы і гутарылі з гаспадарамі. Людзі ахвотна размаўляюць, разумеюць, што падрыхтаваць вёску да Дажынак – агульная справа. Другое пытанне – фінансавы бок, бо не ва ўсіх ёсць сродкі. Але трэба падкрэсліць, што ніхто не прымушае абгароджваць свой участак дарагім па кошце металапрофілем. Дастаткова прывесці ў добры стан існуючую агароджу: пафарбаваць, падрамантаваць. Што тычыцца дамоў, дзе ніхто не жыве, то мы будзем праводзіць работу згодна з існуючым заканадаўствам. Мы выслалі гаспадарам прадпісанні на ліквідаванне парушэнняў па добраўпарадкаванні, у якіх канкрэтна гаворыцца, што ім трэба зрабіць. Безумоўна, разумеем, што ў розных людзей – розныя магчымасці. Але магу з упэўненасцю сказаць, што мы абавязкова сустрэнем гасцей на Дажынках пры поўным парадзе.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара
Абмеркаванне
Чытайце таксама
Ко дню работников нефтяной, газовой и топливной промышленности
30.08.2019
473
0
«Стыль душы»: прыгажосць і клопат пра сябе
30.08.2019
533
0
Когда вместе – всё по плечу
30.08.2019
258
0
Мнагадзетныя маці – гонар раёна
27.08.2019
496
0
Акция «Соберём портфель вместе»
23.08.2019
189
0
23 августа в Столинском РИК многодетным мамам вручены Ордена матери
23.08.2019
268
0
Для адпраўкі каментара Вам неабходна ўвайсці або зарэгістравацца.