• ru
  • by
  • 3 мая

    USD

    EUR

    Столин

    18C

    Будзем з хлебам!

    31.07.2023

    243

    0

    Rate this post

    Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я, аграрыі Століншчыны па стане на 31 ліпеня прыбралі 10,9 тысячы з 19 тысяч гектараў агульнай плошчы збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса), што складае 57 працэнтаў да плана – і гэта толькі, дзякуючы ўсеагульнай мабілізацыі аграрыяў раёна, для якіх сёння кожная хвіліна на вагу золата. Намалочана больш за 50 тысяч тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 45,7 цэнтнера з гектара.

    На сёння самы вялізны каравай – у ААТ «Новая Прыпяць», дзе убралі больш за 1 300 га збожжавых з 2 452 га наяўныў і намалацілі 7 756 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 59,8 ц/га. Трэба адзначыць, што годам раней у гэты дзень у гаспадарцы была зафіксавана ўраджайнасць толькі 42,4 ц/га.
    Падчас уборкі наведалі збожжасушыльны комплекс ЗСК-30Ж ААТ «Новая Прыпяць», на якім кругласутачна працуюць машыністы Міхаіл Андрусевіч і Уладзімір Харашун, якія перапрацавалі больш за 3,3 тысячы тон збожжа. І па гэтым паказчыку яны – лепшыя ў раёне на сёння.
    Больш вопытны – Міхаіл, для якога гэта ўжо пятнаццатае па ліку жніво. Уладзімір далучыўся да дуэта два гады таму і адразу прыкіпеў да агульнай справы.
    – Падчас жніва працую на збожжасушыльным комплексе, – кажа Уладзімір. – А так, я – электрагазазваршчык. Толькі звонку здаецца, што на гэтым комплексе лёгка працаваць. Але на самой справе тут трэба быць надта пільным, таму што сушылка працуе на прыродным газе. А ён, як вядома, памылак не даруе.
    – А ведаеце, колькі сушылка ўжывае прыроднага газу ў суткі? – далучаецца да размовы Міхаіл. – Каля двух тысяч кубоў! Многім на два гады хапіла б ацяпляцца і падаграваць ваду.
    Крыху лічбаў. За суткі Міхаіл і Уладзімір перапрацоўваюць у сярэднім каля 250 тон збожжа, а з пачатку ўборкі па словах галоўнага энергетыка сушылка спаліла каля 20 тысяч кубаметраў блакітнага паліва. Можно толькі ўявіць гэта.
    Ва ўборачнай кампаніі задзейнічана 104 камбайны і 106 вадзіцеляў на адвозцы, у тым ліку сямейных экіпажаў – 14, маладзёжных экіпажаў – 3, маладых вадзіцеляў – 6.
    На сёння ў раёне ўжо восем экіпажаў, якія намалацілі больш за 1 000 тон збожжа і 12 вадзіцеляў, якія таксама перавезлі больш за 1 000 тон збожжа.
    Што да культур, то азімага жыта ўбрана 3 399 га з 4 300 га (79 працэнтаў да плана), вал – 11,7 тысяч тон, ураджайнасць – 34,5 ц/га. Лепшая ўраджайнасць у ПСУП «Максеммілк» (Вопыт КАА) – 49 ц/га.
    Азімая пшаніца ўбрана на 4 066 га з 6 206 га (66 працэнтаў да плана), вал – 24 тысячы тон, ураджайнасць – 59,1 ц / га. Лепшая ўраджайнасць у КСУП «Струга» – 76 ц/га (але тут усяго 10 га пасеяна і ўбрана), ААТ «Новая Прыпяць» – 71,2 ц/га.
    Азімая трыцікале ўбрана на 1 935 га з 3 728 га (52 працэнта да плана), вал – 6,65 тысяч тон, ураджайнасць – 34,4 ц/га. Лепшая ўраджайнасць у КУВП «Манькавічы» – 68,6 ц/га.
    Аляксандр НІКІФАРЭНКА

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика