• ru
  • by
  • 19 мая

    USD

    EUR

    Столин

    14C

    Будні ўлады: Не губляйце аптымізм!

    25.01.2022

    261

    0

    Rate this post

    Ці апраўдаліся чаканні, якія ўражанні ад першага працоўнага месца, планы і мары – пра гэта гаварылі падчас сустрэчы кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі, што папоўнілі рады ў розных сферах дзейнасці нашага рэгіёна.

    Каб перспектыўныя і актыўныя дзяўчаты і хлопцы мелі магчымасць пазнаёміцца адзін з другім, знайсці агульную мову ​ ды і наогул больш даведацца пра раён, да пачатку сустрэчы прапанавалі ім экскурсію. Так, хтосьці адкрыў для сябе фізкультурна-спартыўны комплекс «Аквамарын», хтосьці прасякнуўся гісторыяй палескага краю з дапамогай супрацоўнікаў краязнаўчага музея, а некаторыя ўпершыню пабывалі ва ўрочышчы Стасіна, месцы, якое нікога не можа пакінуць абыякавым.

     

    А непасрэдна падчас асабістай сустрэчы са старшынёю Столінскага райвыканкама Рыгорам Пратасавіцкім і яго намеснікамі маладыя спецыялісты мелі магчымасць і пра сябе расказаць, і падзяліцца ўзнікшымі пытаннямі.

     

    Адназначна, што наша моладзь – разумная, інтэлігентная, тактоўная, эксклюзіўная. Усяго колькі фраз з вуснаў прадстаўнікоў будучага раёна, і ты разумееш, што менавіта дзякуючы ім і адукацыя, і ахова здароўя, і сілавы блок, і сельская гаспадарка ў іх асобах атрымалі вялікі падарунак. Галоўнае, каб маладыя спецыялісты не засталіся сам-насам з цяжкасцямі і праблемамі, што, канешне ж, узнікаюць на першым часе практычна ва ўсіх.​

     

    Так, яны розныя. Але яны ўсе аптымісты, і зараджаюць гэтым тых, хто побач. Некаторыя ўжо стварылі сем’і і не бачаць сябе нідзе, акрамя Століншчыны. Хтосьці яшчэ разважае. Прыемна было чуць ад тых, хто прыехаў з іншых рэгіёнаў, што наш край ім спадабаўся. Маўляў, па-добраму ўражаны Столінам.​

     

    Практычна ўсе маладыя спецылісты гаварылі пра правільны выбар сваёй будучай прафесіі, пра жаданне рабіць кар’еру. І гэта абсалютна нармальна, трэба імкнуцца да большага.

     

    Імпанаваў і той момант, што моладзь не зацыкліваецца толькі на коле сваіх прафесійных пытанняў. ​ Іх цікавіць і добраўпарадкаванне, і баўленне часу, яны ў тэме жыцця і рэгіёна, і краіны. Гэта пацвердзіла і гутарка на тэму маючага адбыцца рэферэндуму па Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

    Алена​ КЛІМУШКА

    Фота​

    Аляксандра​ НІКІФАРЭНКІ​

     

     

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика