• ru
  • by
  • 3 мая

    USD

    EUR

    Столин

    14C

    Альшаны: дарога ці канава?

    11.06.2021

    417

    0

    Rate this post

    Надвор’е ў нас у гэтым годзе непрадказальнае. То спёка, то дажджы. Прычым дажджы сур’ёзныя, як гаворыцца, з усімі вынікаючымі. Таму адна за адной пасыпаліся скаргі ў рэдакцыю, маўляў, нас затапіла. Адна з іх – з аграгарадка Альшаны.


    Жыхары засмучаюцца, што пасля ліўняў ні прайсці, ні праехаць. І ў доказ – галерэю фотаздымкаў, маўляў, самі паглядзіце. Паглядзелі і нават самастойна выехалі на месца «патопу».
    Што можна сказаць? Вада сапраўды дагэтуль стаіць, ператвараючы асфальтавае пакрыццё ў канаўку. Паабапал расце сакавітая трава, хоць пейзаж малюй з такога відовішча.
    У чам жа справа?
    Звяртаемся да старшыні Альшанскага сельскага выканаўчага камітэта Віктара Гапко.
    – Такая сітуацыя здараецца, калі ідуць вялікія дажджы. Людзі зрабілі сабе дамбы, таму вадзе няма куды дзявацца. Пяць гадоў таму праводзіліся работы дарожнай службай, і ўсё было зроблена па праекце. Вада не збіралася б, а раўнамерна размяркоўвалася б, каб людзі самастойна не ўзводзілі дамбы. Тая ж самая праблема і з тратуарамі. Яны зроблены як патрэбна па правілах. Але жыхары самастойна робяць насып вышэйшым за ўзровень тратуараў. Вось і атрымліваецца, што ўся вада застаецца на асфальце і тратуарах, – дае каментарый Віктар Анатольевіч.
    Значыць, людзі павінны прыбраць свае дамбы, тады і лужынаў такіх не будзе. Усё быццам проста, але ж ці выканальна?
    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика