• ru
  • by
  • 19 мая

    USD

    EUR

    Столин

    10C

    Ад зімы да зімы…

    15.11.2019

    315

    0

    Rate this post

    …працуе на полі вопытны механізатар ААТ “Палессе-АВМ”  Алег Мішкоў з вёскі  Альгомель.

    Чалавек просты і сціплы, нягледзячы, што ўжо больш за 30 гадоў працуе ў гаспадарцы. Прыйшоў сюды юнаком пасля школы працаваць вадзіцелем. І сюды ж вярнуўся пасля службы ў арміі.
    Пачынае працаваць ранняй вясной – сее кукурузу. Дарэчы, усе 625 гектараў, якія былі ў гэтым годзе, менавіта ён пасеяў. Пасля чапляе да трактара касілку і косіць траву. У час уборкі салому вывозіць з палёў. Месяц таму цукровыя буракі з поля прыбіраў. Карацей кажучы, заўсёды ў справах.
    І зараз мы з галоўным аграномам яго спынілі ў той момант, калі ён вёз арганічнае ўгнаенне на ворныя землі.
    Аказалася, акрамя яго ў гаспадарцы працуе амаль уся сям’я. Жонка Ніна – кладаўшчык і фуражыр. Ра-зам з ім прыйшла на работу. А сын Сяргей трапіў на старонкі газеты ў час нарыхтоўкі кармоў, бо таксама працуе механізатарам у гаспадарцы.
    – Пэўна, дома ў вас усе размовы пра работу? – пытаю.
    – Не кажыце. Бывае, жонка ўжо крычыць, маўляў, хопіць пра адну работу гаварыць, – смяецца механізатар. – Мы заўсёды разам ідзём і амаль разам вяртаемся. А дома яшчэ трэба гаспадарку дагледзець, якая ў нас вялікая. Вясковыя ж людзі як-ніяк.
    А я вельмі люблю сваю вёску, таму не захацеў нікуды ехаць, хоць і былі магчымасці.
    Вось і сын тут асеў. Ужо ўнучачка ёсць – Аліна, часта бывае ў нас. І Валянціна – дачка наша, таксама святкуе з намі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, бо працуе ў Століне на хлебазаводзе. Дарэчы, яна таксама была ў “Навінах Палесся”, калі была пераможцай раённага конкурсу «Малады чалавек года». Толькі жонка засталася ў нас “незнакамітая”, – усміхаецца Алег Яфімавіч.
    Ведаеце, я заўсёды захаплялася такімі простымі людзьмі, як мой суразмоўца. Ён звычайны працаўнік, які здабывае капейку сваім мазалём. І гэта заслугоўвае вялікай павагі.
    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика