• ru
  • by
  • 20 мая

    USD

    EUR

    Столин

    19C

    Абочына зроблена. Што далей?

    28.08.2020

    376

    0

    Rate this post

    Не адзін год жыхары Рэчыцы скардзіліся на адсутнасць тратуара па вуліцы Леніна, якая да таго ж з’яўляецца трасай нацыянальнага ўзроўню – вядзе да аўтамабільнага пункта пагранічнага пераходу «Верхні Церабяжоў», што на мяжы з Украінай.


    Можна зразумець і праблемы пешаходаў, якія ў непагадзь вымушаны выходзіць на праезную частку, каб не сапсаваць абутак і не быць аблітымі вадой з-пад колаў праязджаючых аўтамабіляў.
    Нарэшце на гэтым тыдні пастаўлена пакуль «коска» ў вырашэнні гэтай праблемы – сіламі ДЭУ-26 быў зроблены імправізаваны асфальтабетонны тратуар для веласіпедыстаў і пешаходаў, азначаны шырокай белай святлоадбівальнай лініяй.
    – Абслугоўванне гэтага ўчастка дарогі – ад прыватнага магазіна «Надзея» да чыгуначнага пераезда – было запланавана на 2021 год, – расказаў начальнік участка ДЭУ-26 Валерый ЛІЧЭЎСКІ. – Але да нас звярнуліся жыхары з просьбай зрабіць асфальтабетонную абочыну і сумясціць яе з праезнай часткай. Такое практыкуецца шырока. Ды і ўзімку лягчэй абслугоўваць – спецтэхніка адразу ачышчае і дарогу, і абочыну.
    Пешаходная і веласіпедная зона азначана шырокай белай лініяй, перасякаць якую аўтамабілем і аўтобусам катэгарычна забаронена. Агульная працягласць новай абочыны, пабудаванай у гэтым годзе, складае каля 1100 метраў, на што была выдзелена больш за 60 тысяч рублёў з бюджэту ДЭУ-26. Быў задзейнічаны амаль увесь калектыў Столінскага ўчастка і ўся тэхніка, каб у сціслыя тэрміны выканаць работу. Асфальт мы куплялі на заводзе ДБПМК-32, які знаходзіцца зусім побач.
    Таксама хачу папярэдзіць жыхароў цэнтральнай вуліцы, каб не будавалі ўзгорачкі для стрымлівання вады. Вы бу-дзеце рабіць – мы будзем іх здымаць. Мы стараемся зрабіць так, каб вада сыходзіла натуральным спосабам, а не камусьці аднаму ў агарод.
    P.S. Абочыну для пешаходаў і веласіпедыстаў па вуліцы Леніна нарэшце зрабілі. Хацелася б, каб у хуткім часе зрабілі добрую дарогу і да чыгуначнага вакзала, і па маршруце гарадскога аўтобуса, у прыватнасці, вуліцу Пушкіна. А то ехаць ці ісці цяжка – лапіна на лапіне і лапінай паганяе.

    Аляксандр
    НІКІФАРЭНКА
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика