НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post
Штогод у апошнюю нядзелю верасня ў Беларусі па традыцыі адзначаецца Дзень машынабудаўніка, які вядзе сваю гісторыю яшчэ з савецкіх часоў.
На тэрыторыі нашага раёна прафесійнае свята машынабудаўніка адзначаюць работнікі Давыд-Гарадоцкага электрамеханічнага завода, заснаванага ў 1976 годзе. У савецкія часы прадпрыемства працавала амаль для ўсіх былых рэспублік, але сёння павінна разлічваць толькі на свае сілы.
У самыя цяжкія часы, якія, дзякуй Богу, завяршыліся (прынамсі на гэта тут спадзяюцца), хтосьці прадказваў банкруцтва, закрыццё прадпрыемства, а хтосьці быў больш аптымістычным. Як бы то ні было, але сёння прадпрыемства працуе, хоць і не ў такім велізарным штаце і не ў такіх аб’ёмах.
Напярэдадні прафесійнага свята мы пагутарылі з дырэктарам завода Сяргеем Шылам.
– Выратаванне тапельца – справа рук самога тапельца, – кажа Сяргей Пятровіч. – Ніхто за нас не прыйдзе і не зробіць так, каб было ўсё добра. Таму мы робім стаўку на праект, які пачалі распрацоўваць крыху больш за год таму – гэта праект па вытворчасці кантэйнераў для цвёрдых камунальных і бытавых адходаў з пластыку аб’ёмам 120 літраў.
Ад шэрагу вырабляемых на заводзе пазіцый, якія на сёння  неактуальныя і нерэнтабельныя, мы адмовіліся. Пакуль спецыялізуемся на вытворчасці прадукцыі электратэхнічнага прызначэння. Гэта пускавыя і ахоўныя рэле для кампрэсараў халадзільных установак, клемныя калодкі і вузлы, шчотачныя вузлы, відэльцы апрасаваныя (сеткавыя шнуры з падвойным зазямляльным кантактам (еўравілка), рад прадукцыі з пластмасы і іншае. Асноўнымі спажыўцамі электратэхнічнай прадукцыі завода з’яўляюцца ЗАТ «Атлант», яго філіял «Баранавіцкі станкабудаўнічы завод», на долю якіх прыходзіцца каля 85 працэнтаў выпускаемай прадукцыі, а таксама СП ААТ «Брэстгазаапарат» і ЗАТ «Гефест». Таксама вырабляем па заказе ААТ «Рудзенск» святлотэхнічную прадукцыю для грузавых аўтамабіляў МАЗ, КамАЗ, ГАЗель, а таксама для сельгастэхнікі і іншых. Гэта фары пярэднія і заднія, ліхтары, святлоадбівальнікі, паказальнікі паваротаў і многае іншае. Таксама працуем з нашымі фермерамі – вырабляем патрэбную ім прадукцыю з пластмасы. Усяго выпускаемых пазіцый на заводзе сёння больш за 90.
– Раскажыце больш аб праекце па выпуску кантэйнераў. Калі чакаць першую партыю?
– Ініцыятыва па праекце ўзнікла з цягам часу. Не так даўно пластыкавыя кантэйнеры для збору цвёрдых камунальных адходаў пачалі з’яўляцца ў Століне – іх раздавала КУШВП «Столінская ЖКГ». Па два кантэйнеры – чорнага і жоўтага колераў. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прыйшло да высновы, што ў хуткім часе спатрэбіцца абсталяваць кантэйнерамі каля 1,7 млн падворкаў па ўсёй краіне. Гэта калі лічыць толькі падворкі. А што, школам кантэйнеры не патрэбныя? Бальніцам, на прадпрыемстве? Думаю, што патрэбныя кантэйнеры таксама.
– Таму ў жніўні мінулага года мы заключылі з Беларускім інавацыйным фондам дагавор, прайшлі ўсе стадыі ўзгадненняў нашага венчурнага (рызыковага, – аўт.) праекта. Рэалізацыя гэтага праекта ацэнена ў 2,1 млн рублёў. У асноўным сродкі выдзяляюцца  з Беларускага інавацыйнага фонду.
– На прадпрыемстве мы падрыхтавалі ў адным з вытворчых цэхаў пляцоўку, зрабілі неабходны падмурак, таму што новая машына, якую вырабляе  Баранавіцкі станкабудаўнічы завод для вытворчасці кантэйнераў, будзе важыць 68 тон! Трэба адзначыць, што для нашых сяброў з Баранавічаў праектаванне і вытворчасць гэтай машыны таксама ў навінку. У хуткім часе ўсё будзе прывезена, зманціравана і адбу-дзецца першы пуск устаноўкі. Плануецца, што гэта адбудзецца ў лістападзе гэтага года. Праектная магутнасць – 50 тысяч кантэйнераў у год.
Мы спадзяёмся, што справы на прадпрыемстве палепшацца. Мы і так, нягледзячы на розныя санкцыі, з пачатку года працуем без страт. А новая машына дасць дадатковы імпульс для развіцця завода. Стаўка зроблена!
Аляксандр
 НІКІФАРЭНКА
Фота
аўтара
Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
На комиссии по делам несовершеннолетних
Залатыя рукі

Залатыя рукі

7 февраля, 2025
Забыть нельзя…

Забыть нельзя…

7 февраля, 2025

Оставить комментарий

Похожие новости