• ru
  • by
  • 19 мая

    USD

    EUR

    Столин

    10C

    15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: Будучыня прававой дзяржавы

    13.03.2020

    492

    0

    Rate this post

    У нядзелю ў нашай краіне адзначаецца важнае дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
    Наш асноўны прававы дакумент быў прыняты ў 1994 годзе і стаў фундаментам маладой краіны.
    На аснове Канстытуцыі фарміруецца ўся сістэма сённяшняга заканадаўства Беларусі, у ёй вызначаны кампетэнцыі дзяржаўных органаў. Ведаць свае правы і абавязкі, падпарадкоўвацца законам краіны, у якой ты жывеш, – гэта задача кожнага сумленнага чалавека.
    У школах Беларусі Канстытуцыю вывучаюць на ўроках правазнаўства. Асаблівая ўвага вывучэнню асноўнага дакумента нашай краіны надаецца ў прававых класах, якія дзейнічаюць на базе СШ № 2
    г. Століна. Большасць выпускнікоў гэтых класаў звязваюць сваю будучыню з прававымі спецыяльнасцямі.
    Напярэдадні свята ў навучэнцаў 10 «А» класа прайшлі заняткі, прысвечаныя гэтай дзяржаўнай даце. Рабяты вывучалі асноўныя параграфы Канстытуцыі, спыніліся на важных для іх накірунках.
    Вучні прававых класаў у сваёй большасці ўжо вызначыліся з будучай прафесіяй і добра ведаюць ролю законаў у палітычным, эканамічным, сацыяльным жыцці любой краіны. Таму яны надаюць пільную ўвагу вывучэнню не толькі асноўнага закону краіны, а і іншых прававых і заканадаўчых актаў. Менавіта за такімі актыўнымі і мэтанакіраванымі маладымі людзьмі будучыня нашай прававой дзяржавы.
    Таццяна СЕГЕН
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика