Па ўсёй краіне ідзе праект «Кожная пятніца – роднае, сваё». Самы час расказаць пра месца, дзе мясцовая прадукцыя – не проста слова.
У р. п. Рэчыца, каля ТАА «Рольнік», працуе магазін «Гарынскі скляпок».
Што там унутры? Усё, што вырабляе завод: саленні, закруткі, кансервацыя – на любы густ і колер. Хрумсткія агурочкі, сакавітыя памідоры, апетытныя салаты. Вочы разбягаюцца!
Дарэчы, прадукцыя «Рольніка» даўно выйшла далёка за межы Столінскага раёна.
Яе ведаюць па ўсёй Беларусі. І нават за мяжой.
Так што план дзеянняў просты:
- Зазірнуць у «Гарынскі скляпок» у Рэчыцы;
- Або шукаць прадукцыю завода ў магазінах свайго горада;
- Спрабаваць і радавацца, што сваё – смачней!
Падтрымліваем роднага вытворцу!
А вы ўжо спрабавалі прадукцыю ад «Рольніка»?
Уладзімір Дамашчук
Фота аўтара
