НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Культработнікі падвялі вынікі за 2018 год і паставілі задачы на год сёлетні.
У сваім дакладзе начальнік аддзела культуры Васіль Заруба спыніўся на рабоце ўсіх падраздзяленняў галіны – ад фінансава-эканамічнай дзейнасці, матэрыяльнага забеспячэння да творчых дасягненняў. У ліку таго, што выклікае заклапочанасць кіраўніцтва, Васіль Андрэевіч назваў кадравую праблему, праектную дзейнасць, пытанні добраўпарадкавання тэрыторый і працоўнай дысцыпліны.
Дакладчыка дапоўнілі кіраўнікі падраздзяленняў. Дырэктар раённай клубнай сістэмы Алена Дубойская таксама гаварыла пра недахоп кваліфікаваных кадраў. Дырэктар Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў Аляксандр Велясніцкі звярнуўся да прысутных з просьбай дапамагчы знайсці харэографа, каб навучаць дзяцей танцам. Галоўны спецыяліст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Аляксандр Марушка нагадаў, што сёлета будуць адрамантаваны помнікі загінуўшым у Радчыцку, Стахаве, Сямігосцічах, перанясуць у Талмачаве. Статус воінскіх будзе нададзены пахаванням у Гарадной і Альманах. Сваёй работай падзяліліся дырэктар раённай бібліятэчнай сістэмы Іван Ляшкевіч і дырэктар Цэнтра ганчарства Васіль Казачок.
У 2019 годзе плануецца завяршэнне капітальнага рамонту будынка для школы мастацтваў у г. Століне, Сямігосціцкага СДК, бягучыя рамонты Лядзецкага СДК, Цэнтра драўлянай скульптуры ў в. Цераблічы. Будзе працягнута аптымізацыя сеткі ўстаноў культуры. Сярод асноўных плануемых мерапрыемстваў – святочныя ўрачыстасці да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, удзел у святкаванні 1000-годдзя горада Брэста, даты чырвонага календара, прафесійныя і традыцыйныя народныя святы.
У рабоце сходу прыняў удзел і выступіў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сідарэвіч. Ён падзякаваў культработнікам за працу, за душэўнасць, якой яны напаўняюць кожнае сваё мерапрыемства. У ліку пастаўленых задач назваў падрыхтоўку яшчэ аднаго творчага калектыву на званне “Заслужаны амтарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” – танцавальнага. Прапанаваў больш увагі надаваць рабоце з падлеткамі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, не быць у баку ад усяго, што адбываецца ў населеным пункце, вытрымліваць рэжым работы, сачыць за санітарным станам сваіх устаноў, бо дробязяў у рабоце не бывае.
Па традыцыі за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм заахвочаны шэраг работнікаў.
Аб’яўлена падзяка начальніка ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама намесніку дырэктара Столінскай раённай клубнай сістэмы Ніне Лісавец за ўклад у распрацоўку і рэалізацыю праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства.
Граматамі аддзела культуры і прэміямі ўзнагароджаны Столінскі гарадскі (дырэктар Кацярына Сакалова) і Рэчыцкі гарадскі дамы культуры (дырэктар Зоя Пашкевіч), Альманскі сельскі дом культуры (дырэктар Мікалай Дзенісовіч), Алена Разановіч – бібліятэкар Столінскай раённай дзіцячай бібліятэкі, Ніна Вайцяхоўская – настаўнік па класе фартэпіяна Столінскай дзіцячай школы мастацтваў, Валянціна Яхнавец – галоўны бухгалтар цэнтралізаванай бухгалтэрыі.
На Дошку гонару аддзела культуры занесены кіраўнік народнага ансамбля танца «Рэха» Алена Волкава, Ніна Вайцяхоўская, Ніна Лісавец, Алена Разановіч, Мікалай Дзенісовіч, дырэктар Давыд-Гарадоцкай школы мастацтваў Вадзім Козел.
Галіна ГАШЧУК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости