НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Менавіта такі дэвіз па жыцці ў Івана Пятровіча Вярэніча, загадчыка агульнага аддзела Столінскага райвыканкама. Іван Пятровіч ужо на заслужаным адпачынку, але ў юбілейную дату з дня нараджэння яго чакалі ў сценах райвыканкама, каб павіншаваць, згадаць сумесную працу.
Асабіста з Іванам Пятровічам знаёма не была, але вельмі часта ад супрацоўнікаў райвыканкама даводзілася чуць фразу: «Няма на вас Івана Пятровіча!» Канешне, гаварылася гэта з гумарам, але ў кожным жарце большасць праўды.
Дарэчы, у нашага юбіляра гэта пачуццё на ўсе 100 працэнтаў. Дык чаму ж і каго «пужалі» Іванам Пятровічам? Справа ў тым, што Вярэніч – гэта не толькі прафесіянал у сваёй справе, але яшчэ і той чалавек, хто да дзяржаўнай маёмасці ставіўся, можна сказаць, ашчадней, чым да асабістай. І справа зусім не ў колькасці выдаваемых лістоў паперы ці стрыжняў. Справа ў характары, у падмурку якога, калі можна так сказаць, адказнасць.
Паслухаўшы Івана Пятровіча, для сябе зрабіла выснову, што гэты чалавек яшчэ і патрыёт сваёй малой радзімы. Вельмі цікавым быў яго расказ пра пасляваенныя гады. Вярэніч родам з вёскі Вулька-Арая. І ў яго памяці захаваліся ўспаміны родных, знаёмых пра бясчынствы банды Мацюха, якая трымала ў страху жыхароў раёна. Іван Пятровіч згадвае шмат эпізодаў тых часоў. Можна нават сказаць, гэткі жывы музей.
Сваю працоўную дзейнасць Іван Вярэніч пачынаў паляводам у калгасе «Рассвет» у Дубаі. Потым там жа быў брыгадзірам, аграномам-насенняводам. Далей яго дзейнасць была звязана са Столінскім райкамам Камуністычнай партыі, дзе ён быў інструктарам аргаддзела, старшынёю парткамісіі.
У 90-я Іван Пятровіч загадваў агульным аддзелам Столінскага райвыканкама. З гэтай пасады і пайшоў на заслужаны адпачынак.
З нагоды юбілею і за добрасумленную працу старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч уручыў Івану Пятровічу Ганаровую грамату.
Алена КЛІМУШКА
Фота аўтара

Предыдущая новость

Оставить комментарий

Похожие новости