НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Другі год запар лепшую ўраджайнасць дэманструе УП «Рубельскі». Калі летась тут з кожнага гектара ў сярэднім атрымлівалі па 56,5 цэнтнера збожжа, то ў гэтым годзе яшчэ крыху нарасцілі – 57,3 цэнтнера.

Новы збожжасушыльны комплекс у Рублі
Мікалай Страха з Хотамля, які ў гаспадарцы працуе 27 гадоў, пасеяў і апрацаваў большую частку плошчаў УП «Рубельскі». Вось і сёння ён рыхтуе глебу пад азімую сяўбу, каб у наступным годзе камбайнерам было што ўбіраць. Мужчына прызнаецца, што няма такой работы ў гаспадарцы, якую б ён не мог выканаць – і кармы нарыхтоўваў, і на камбайне працаваў, а зараз больш на трактары.

Па выніках жніва-2020 гэтае прадпрыемства стала другім у раённым спаборніцтве. Аб дасягнутых поспехах і планах на будучыню «НП» расказаў галоўны аграном унітарнага прадпрыемства Васіль ГЛЯД:
– Цяперашняя ўраджайнасць – рэкорд для нас. Ды і агульны намалот 5,27 тысячы тон – таксама рэкордны. Дадаць шмат плошчаў пад збожжавыя мы не можам, таму павышаем тэхналогію вырошчвання. Апошнія некалькі гадоў выкарыстоўваем для сяўбы якасны матэрыял, які і дае такія высокія паказчыкі. Глядзіце, у гэтым годзе на некаторых участках пшаніца так урадзіла і давала да 70-80 цэнтнераў і больш з кожнага гектара. Раней мы нават і думаць не маглі аб такой ураджайнасці.
– Але такія высокія ўраджаі былі б марнымі, калі б мы не пабудавалі новы збожжасушыльны комплекс «Амкадор», які за суткі можа перапрацаваць 400-450 тон збожжа. Гэта вялікая моц, ён нам быў вельмі патрэбен і з’явіўся ў гэтым годзе. Падчас жніва на ім працавалі ўсяго два чалавекі Аляксандр і Уладзімір Пашкевічы, якія перапрацавалі каля 4,5 тысячы тон. Цяпер мы нацэлены на большы ўраджай і бачым, што гэта нам па сіле. Маючы такі комплекс, можна пера-адольваць шэсць і болей тысяч тон збожжа.
– Такога ўраджаю магло і не быць, каб не новыя тэхналогіі. Па-першае, да нас прыйшлі новыя сеялкі, увесь працэс аўтаматызаваны па навігацыі; па-другое, своечасовыя мінеральныя падкормкі, апрацоўкі; па трэцяе, людзі сталі больш адказнымі і стараннымі. Адсюль і рост вытворчасці. Калі летась мы атрымалі крыху менш за чатыры тысячы тон збожжа, то прырост у 1,3 тысячы тон уражлівы. Спа-дзяёмся, што ў наступным годзе мы таксама атрымаем ураджайнасць на адпаведным узроўні.

Аляксандр
НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Незабыўныя сустрэчы
Наши дети

Наши дети

17 января, 2026
Герои среди нас

Герои среди нас

17 января, 2026

Оставить комментарий

Похожие новости