НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Абход вуліцы Савецкай райцэнтра кіраўнікамі арганізацый і ўстаноў, будынкі якіх тут размяшчаюцца, паказаў, што работ па добраўпарадкаванні шмат.

Такая практыка ў горадзе не навіна. Старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі асабіста прымае ўдзел у так званай рэвізіі галоўных артэрый райцэнтра на прадмет навядзення парадку. І ў гэтым пытанні, па меркаванні кіраўніка раёна, дробязяў быць не павінна.
Так, да ўвагі бярэцца не толькі знешні выгляд будынкаў, а і іх адпаведнасць сучасным эстэтычным нормам, а таксама зручнасць гарадской інфраструктуры для жыхароў. Дзесьці ўжо падказвае час, што патрэбна стаянка для аўтамабіляў, дзесьці трэба падфарбаваць фасад, а дзе і выдаліць аварыйныя дрэвы і замест іх высадзіць новыя. Карацей кажучы, работы хапае. Вітаецца і крэатыўнасць у азеляненні, стварэнні малых архітэктурных формаў.
Засяроджвалася ўвага і на тым, што парадак павінен быць не толькі звонку, а і ў дварах, за будынкамі. Каб не было, бы ў той народнай прымаўцы – спераду строй, а ззаду хоць з лапатай стой.
Як прыклад – сметнік у цэнтры горада, які «ўтульна» схаваўся за магазінамі на плошчы Камсамольскай. Уладальнікі гандлёвых кропак гавораць, што смецце туды зносяць жыхары бліжэйшых дамоў, але гэта не азначае, што так і павінна быць. Магчыма, непрыглядная тэрыторыя быццам бы магнітам прыцягвае яшчэ дадаць туды адходаў. Маўляў, там жа ўсё роўна няма парадку…
Такім чынам, толькі па Савецкай было занатавана 47 даручэнняў!
Так што, паважаныя жыхары раёна, чысціня – справа кожнага з нас!

Тэкст і фота
Алены КЛІМУШКА

Оставить комментарий

Похожие новости