НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
5/5 - (2 голоса)

Штогод у першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень настаўніка. Але асаблівасць гэтага дня ў тым, што святкуюць яго не толькі педагогі, але і тыя, хто з трапятаннем і ўдзячнасцю ўспамінаюць школьныя гады: дзеці, выпускнікі, бацькі.

Сёння мы пазнаёмім нашых чытачоў з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, які ўзгадаваў не адно пакаленне. Добры, спагадлівы і адкрыты чалавек Святланай Ханавец прысвяціла Лядзецкай сярэдняй школе без малога 30 гадоў.
Святлана Ханавец нарадзілася ў в. Лука Столінскага раёна. Яна была старэйшай дачкой, таму ўся адказнасць за малодшую сястру і чацвярых братоў была цалкам на яе плячах. Размеркаваць абавязкі па гаспадарцы, прасачыць, каб кожны іх выканаў, усіх накарміць і за кожным прыбраць. Таму не дзіўна, што пасля заканчэння школы дзяўчына захацела стаць настаўнікам і прысвяціць сваё жыццё дзецям.
– Я расла ў вялікай, працавітай і вельмі дружнай сям’і, – распавядае Святлана Іванаўна. – Бацькі працавалі на асфальтавым заводзе, а мы стараліся паклапаціцца пра сябе самастойна. Хоць нас шмат, мы ніколі не сварыліся. Хадзілі разам у лес па грыбы і ягады. Клопатаў хапала. І вось мы выраслі і зараз не разлі вада. Таму што ведаем, што каб лепш нешта атрымлівалася, трэба рабіць гэта разам. Таму і цяпер пры кожнай магчымасці збіраемся ўсе ў хаце бацькоў на Гараднянскі боршч з кашай. Мама заўсёды кажа, што вымаліла ў Бога, каб мы далёка не раз’язджаліся. Так і выйшла, усе засталіся ў Столінскім раёне.
– Чаму Вы выбралі менавіта беларускую мову?
– Калі падышоў момант выбару прафесіі, мой тата настройваў мяне на замежныя мовы. Але мне вельмі падабалася, як педагогі ў школе размаўлялі на беларускай мове. Я так люблю сваю вёску, мяне заўсёды туды цягнула. І, калі мне трэба было расказаць пра родны край, лепш і ласкавей атрымлівалася відавочна на роднай мове. Для мяне наша мова сапраўды «матчына» – гэта тое, што заўсёды са мною і напамінае мне пра бацькоў, дзяцінства і пра любімую мясцовасць. Таму хутчэй за ўсё я выбрала беларускую мову менавіта ад любові да сваёй сям’і і вёскі.
Вышэйшую адукацыю Святлана Іванаўна атрымлівала ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна. Студэнцкія гады прайшлі практычна незаўважна. Сваю прафесійную дзейнасць яна пачынала ў Маларыце, куды прыехала разам з мужам. Там жа нарадзілі сына і дачку. Але праз пяць гадоў усё ж вярнулася на радзіму, у Столінскі раён.
– Трапілі мы туды выпадкова, – распавядае жанчына. – Пасля выбуху на Чарнобыльскай АС выбіралі месца для жыцця, дзе ніжэй узровень радыяцыі. Але там я і атрымала асновы прафесіі. Мне вельмі пашанцавала з кіраўніцтвам школы, яны мне і патлумачылі, якім павінен быць сапраўдны настаўнік. Але ўсё роўна хацелася дадому. Мой муж заўсёды жартаваў, што я як батарэйка. Калі я засмуткавала, мяне тэрмінова трэба везці на радзіму. І калі ў нас з’явіўся выбар, мы вырашылі вярнуцца на радзіму мужа ў аг. Лядзец. Больш мы не пераязджалі, і такія думкі нават не прыходзілі ў нашу галаву, таму што мы – людзі вёскі.
– Якім павінен быць сапраўдны настаўнік у наш час?
– Я лічу, што настаўнік – гэта хутчэй не пра пакліканне. Гэты дар не ад нараджэння даецца. Настаўнікам трэба стаць! Калі проста працаваць з дзецьмі па ўжо гатовым плане, то нічога не атрымаецца. Да школы трэба ставіцца шчыра і з душою. Без гэтага нікуды! Школьнікаў трэба адчуваць, момантамі глыбей і мацней, чым сваіх дзяцей. Трэба быць назіральным да ўсяго і матываваць іх да навучання, а не прымушаць сілай. Асабліва ў наш час. Цяпер важны інтэрактыў. На падручніках цяпер QR-коды і г. д. з аднаго боку, гэта спрашчае працу педагога, а з другога – усе гэтыя інавацыі таксама трэба ўмець правільна ўжываць. Трэба пастаянна шукаць падыходы, чым іх здзівіць. Асабліва ў вывучэнні беларускай мовы. Цяпер нават на мясцовым дыялекце дзеці не размаўляюць амаль, больш карыстаюцца рускай прамовай. Таму я імкнуся далучаць іх у розныя даследчыя работы канкрэтна па вывучэнні нашай мясцовасці. Разбіраліся, адкуль ідуць мясцовыя мянушкі, чаму аграгарадок у нас называецца Лядзец, але кожны край населенага пункта мае сваю назву, напрыклад, Дуброўка і г. д. Такім чынам ім не толькі лягчэй засвойваць беларускую мову, але яны яшчэ і знаёмяцца з гісторыяй і вучацца любіць сваю радзіму.
– На вашым рахунку ўжо некалькі пакаленняў выпускнікоў. Як вы лічыце, якая асноўная задача класнага кіраўніка? Па якім паказчыку можна меркаваць, што вы справіліся са сваімі задачамі?
– Я не імкнуся стаць мамай сваім навучэнцам. Мамы іх чакаюць дома. Я хачу быць для іх сябрам, які падкажа, як правільна паступіць. Часам бываю і вельмі строгая, але не ў крыўду рабятам. Як правіла, дзеці заўсёды імкнуцца падзяліцца па групках. Таму лічу, што мая асноўная задача – знайсці тую кропку, якая згуртуе дзяцей у адзіны калектыў, у сям’ю. Класны кіраўнік павінен сачыць не толькі за паспяховасцю класа, але і адказваць за духоўнае развіццё дзяцей. У прынцыпе, гэта палітыка нашай школы. У нас дружны педагагічны калектыў, і дзеці ўсе сябруюць паміж сабой. І выпускнікі нашы, сканчыўшы школу, застаюцца вернымі сябрамі, становяцца сведкамі на вяселлях і кумамі адзін аднаму. Вось гэты паказчык і зяўляецца гонарам усёй нашай установы!
– Павіншуеце калег?
– Наша праца цяжкая і адымае шмат часу, які парой мы забіраем ад сваіх сем’яў. Таму хачу пажадаць, каб усе ўкладанні ў прафесію апраўдаліся ў поспеху і павазе вашых вучняў.
Надзея ГРЭЧКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости