НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
5/5 - (1 голос)
13 верасня тысячы  дзяцей па ўсёй краіне  былі прыняты ў піянеры. 
У гэты дзень у 1990 го-дзе X Рэспубліканскі злёт піянераў прыняў рашэнне аб самастойнасці Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі як суб’екта Міжнароднага саюза дзіцячых арганізацый.
Многае змянілася за гэты час, але  традыцыі БРПА засталіся ранейшымі: любіць сваю Радзіму, берагчы прыроду, паважаць старэйшых, быць прыкладам для малодшых.
 У Альшанскай СШ № 1 прымаюць у рады піянераў 16 верасня – напярэдадні самага маладога рэспубліканскага свята – Дня народнага адзінства. Як расказала педагог-арганізатар, старшая піянерская важатая Аляксандра Крупкевіч, у гэты дзень стануць піянерамі вучні ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў.
– Аляксандра Рыгораўна,  якія яны – сучасныя піянеры?
– Такія ж, як і іх папярэднікі – адказныя, добрасумленныя, гатовыя прыйсці на дапамогу ў любы момант, не баяцца цяжкасцяў і, канечне, прымаюць актыўны ўдзел у жыцці школы. Адрозніваюцца сучасныя піянеры хіба што толькі большай мабільнасцю і аператыўнасцю. Праводзяцца конкурсы ў новых фарматах, якія блізкія сучасным дзецям. Вось, напрыклад, Аляксандра Сімановіч у гэтым годзе стала пераможцай раённага этапу ІІ рэспубліканскага фестывалю-конкурсу «Аганёк запрашае сяброў» у намінацыі «Гістарычная памяць: Трэнд-Tiktoka: ура-патрыятызм».  У сваім відэакліпе яна расказала пра подзвіг беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. А старшыня савета піянерскай дружыны Аляксандра Скрабец стала пераможцай раённага этапу VII рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лідар года-2022» у намінацыі «Піянер года». Ёй патрэбна было падрыхтаваць Tiktok-прэзентацыю пра сябе і свае захапленні, відэавізітку з групай падтрымкі і прадэманстраваць свой талент.
– Ці  многа часу спатрэбілася на падрыхтоўку? – пытаю  дзяўчат.
– Давялося папрацаваць, – адказваюць абедзве Аляксандры. – Калі прыйшлі вынікі, зразумела, былі ўзрадаваны, з’явілася яшчэ большая матывацыя. Вельмі спадабалася ўдзельнічаць у квізе – інтэлектуальна-забаўляльнай гульні ў стылі «Што? Дзе? Калі?».
Не адстаюць ад дзяўчат і іншыя члены піянерскай дружыны. Сцяфан Пархоменка марыць стаць архітэктарам і пабудаваць у Альшанах шэдэўр архітэктурнага мастацтва. Мікіта Баган хоча быць праграмістам. Валерыя Андрусевіч – ветэрынарным урачом, бо любіць жывёл. Аляксандра Скрабец – урачом-касметолагам, а Аляксандра Сімановіч – юрыстам і адстойваць праўду. Не вызначылася з будучай прафесіяй  толькі Аляксандра Бабій, таму пакуль аднолькава налягае на ўсе школьныя прадметы.
Гэтыя дзеці абавязкова знойдуць сябе ў жыцці, паколькі выхаваны на правільных каштоўнасцях і арыенцірах. І піянерыя ў гэтым сыграла важную ролю.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара
Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Победная Пасха

Победная Пасха

18 апреля, 2025
«Всецарица» прибудет на Столинщину
Одна жизнь – один шанс

Оставить комментарий

Похожие новости