НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Для падпісчыкаў “НП” з аграгарадкоў і вёсак раёна прывычна, калі газету прыносіць паштальён. Жыхары г. Століна і р. п. Рэчыца маюць магчымасць набыць свежыя нумары ў кіёсках “Белсаюздруку” і магазінах.
Продаж выдання ў магазінах быў наладжаны ў лістападзе 2007 года. Спачатку купіць газету можна было толькі ў гандлёвых кропках райспажыўтаварыства. З цягам часу сетка пашыралася. Да продажу раёнкі далучыліся прыватныя магазіны. Зараз “НП” ёсць магчымасць набыць у 23 трох магазінах райцэнтра і р. п. Рэчыца. Гэта “Санта”, “Восток”, “Цэнтр”, “Авоська”, “Родны кут” і іншыя.
Кожную пятніцу ў гандлёвыя кропкі адпраўляецца 375 экзэмпляраў “НП”. Развозіць іх вадзіцель нашай рэдакцыі. У пятніцу раніцай ён забірае свежыя газеты на пошце, загружае ў рэдакцыйны аўтамабіль і дастаўляе іх па пэўным маршруце.
А раней пятнічная раніца пачыналася са зборкі газеты з трох, чатырох, а бывала і пяці частак. Зараз наша любімае выданне дастаўляюць з Пінскай рэгіянальнай друкарні ў складзеным выглядзе.
Адна з гандлёвых кропак, якая на добрым узроўні ажыццяўляе продаж раённай газеты, – магазін “Бярозка”, які знаходзіцца непадалёк ад ЦРБ. Прадаўцы актыўна прапануюць свежыя нумары “НП” пакупнікам.
Не так даўно ў Давыд-Гарадоцкай бальніцы адчыніўся буфет, дзе можна набыць раённую газету. Яго гаспадыня – індывідуальны прадпрымальнік Ала Петрушкевіч.
Святлана МАРОЗ
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения

Оставить комментарий

Похожие новости