НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

 

Кожны чалавек выбірае будучую прафесію па-рознаму. Хтосьці ўжо з дзяцінства ведае, кім стане. Іншым падказваюць бацькі і родныя. А кагосьці да будучай прафесіі падводзіць само жыццё. Але галоўнае, каб потым работа табе дастаўляла задавальненне. Як, напрыклад, Ганне Віктараўне Рэпіха – маладому чалавеку года ў галіне абслугоўвання насельніцтва.

Ужо амаль сем гадоў яна працуе ў філіяле № 124 ААТ “АСБ Беларусбанк”. Пачынала з касы пераліку, потым перайшла ў аддзяленне АПК “Верхні Церабяжоў”, а зараз працуе спецыялістам па продажы банкаўскіх прадуктаў цэнтра банкаўскіх паслуг.

Калі на папярэдніх дзвюх пасадах даво-дзілася мець больш спраў з грашовымі сродкамі, то зараз Ганне даводзіцца значную частку часу размаўляць з кліентамі. Яна дапамагае афармляць заяўкі на банкаўскія карткі, падрыхтаваць дакументы на крэдыты, уклады, аказвае банк і страхавыя аперацыі насельніцтву. За дзень трэба дапамагчы да 30-ці чалавекам. Да таго ж усе людзі розныя, і да кожнага патрэбен індывідуальны падыход. Хтосьці больш-менш знаёмы з сучаснымі тэхналогіямі, таму адразу разумее, што трэба рабіць і куды ісці. Іншы ж упершыню трымае ў руках разліковую картку і баіцца лішні раз удакладніць.

Але Ганна сваю работу вельмі любіць, таму ні разу не пашкадавала аб выбранай прафесіі, бо праваць у банку хацела са школы і паступова ішла да сваёй мэты. Скончыла сярэднюю школу № 2 р. п. Рэчыца, пасля чаго паступіла ў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт банкаўскай справы. Праўда, кар’ерысткай дзяўчыну наўрад ці можна назваць. Каханне ўнесла свае карэктывы. На другім курсе яны пажаніліся з Дзмітрыем, а потым нарадзіўся сыночак Андрэй. Зараз гэта ўжо 11-гадовы хлопец, які вучыцца ў 5 класе. Ганна паспявала і на сесіі з’ездзіць, і сям’і час удзяліць. Безумоўна, дапамагалі бацькі – як свае, так і мужа. Моцна падтрымліваў каханы, якога і зараз Ганна лічыць самым лепшым мужчынам на свеце.

Вось і адпачынак з сям’ёй дзяўчына называе самым ідэальным. Калі ёсць час няспешна абмеркаваць планы на будучыню, паглядзець любімы фільм разам ці выбрацца на пікнік да рэчкі. У мінулым го-дзе ляталі адпачываць у Турцыю, былі і ў Егіпце. Не хоча мяняць традыцыю Ганна, таму з нецярпеннем чакае лета.  Ды і муж, які працуе зараз памочнікам бурыльшчыка ў Расіі, з задавальненнем адправіцца адпачываць са сваёй прыгажуняй жонкай і сынам. Мараць пабываць у Ізраілі, які вабіць не толькі сваімі прыемнымі кліматычнымі ўмовамі, але і  вялікай, цікавай  гісторыяй.

Нягледзячы на сваю адказную работу (а ў банку іншай не бывае), Ганна ўпэўнена, што толькі ўсмешкай і пачуццём гумару можна знайсці выйсце з любой сітуацыі. А яшчэ настрой уздымае музыка, якую яна любіць паслухаць па дарозе ў аўтамабілі, якім кіруе больш за пяць гадоў, ці пасля працоўнага дня. Ганна лічыць сябе шчаслівым чалавекам, бо з радасцю ідзе на работу і з радасцю спяшаецца дадому.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

 

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Не будет работать телевидение!
Окончание отопительного сезона
Белавиа рейсы

Белавиа рейсы

15 апреля, 2025

Оставить комментарий

Похожие новости