НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

18 красавіка ў Ніжнім Церабяжове адбылася сустрэча мясцовай улады, пагранічнікаў і работнікаў МНС з мясцовымі жыхарамі.

Яшчэ на вуліцы ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства прыцягнуў пагранічнік са сваім сябрам – службовым сабакам. Ваеннаслужачы прадэманстраваў прысутным элементы курса агульнай дрэсіроўкі сабак. Гэта выклікала такія эмоцыі ў дзяцей!
На асобнай пляцоўцы ў фае Дома культуры была арганізавана выстаўка ўзораў узбраення. Пагранічнікі пазнаёмілі ўсіх жадаючых з баявой зброяй і амуніцыяй. Падлеткі разглядалі, трымалі ў руках, цікавіліся, пры якіх умовах яе выкарыстоўваюць ваеннаслужачыя. Кожны жадаючы змог самастойна сабраць-разабраць аўтамат альбо навучыцца гэтаму падчас майстар-класа. Таксама была магчымасць пастраляць з оптыка-электроннага трэнажора навучальнага пісталета Макарава.
У рамках культурна-патрыятычнага праекта «Нас яднае гранiца» перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы Пінскага пагранічнага атрада Уладзімір Перашчук, які давёў грамадзянам абстаноўку, якая складваецца на граніцы. Камендант пагранічнай камендатуры «Рэчыца» Аляксандр Высоцкі нагадаў мясцовым жыхарам парадак наведвання пагранічнай зоны і паласы, падкрэсліў, якія дакументы для гэтага неабходны.
Пра ўзаемадзеянне з пагра-нічнікамі гаварыў старшыня Рэчыцкага сельсавета Андрэй Дамашчук, які заклікаў лю-дзей быць неабыякавымі да таго, што адбываецца вакол нас. Сёння важна праяўляць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Гэта тычыцца навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкавання тэрыторыі свайго населенага пункта і актыўнасці ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Мы – гаспадары на сваёй зямлі. І якім будзе наша заўтра, залежыць толькі ад нас саміх.
Андрэй Дамашчук агучыў актуальныя пытанні для мясцовага насельніцтва. Далей выступіў начальнік сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Столінскага РАНС Аляксандр Сімончык, які назваў статыстыку пажараў і падкрэсліў, што з пачатку года ахвярамі агню сталі пять чалавек. У зоне рызыкі знаходзяцца грамадзяне, якія вядуць амаральны лад жыцця. Ён заклікаў прысутных прытрымлівацца правілаў пажарнай бяспекі, звярнуць увагу на правільнасць развядзення вогнішча на прысядзібным участку, наведванне лясоў у пажаранебяспечны перыяд, а таксама наладзіць кантроль за дзецьмі ў час канікул.
У завяршэнне мерапрыемства перад мясцовымі жыхарамі выступіў ваенны аркестр Пінскага пагранічнага атрада.
Людміла КАСПЯРОВІЧ

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости