НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Пяцера прадстаўнікоў Століншчыны пабылі ў міжнароднай навучальна-пазнавальнай паездцы па абмене вопытам у Германіі.  Гэта стала магчымым дзякуючы інстытуту Гётэ і яго праграме “Мост”. У выніку наладжаны прафесійныя кантакты ў гарадах Оскабрук і Вестэркап, а таксама ў вёсцы Ледэ.

Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, бацькі дзяцей з абмежаванымі магчымасцячмі Міхаіл Скрабейка, Сяргей Волчык, Георгій Пышняк, Андрэй Кавальскі і Сяргей Ляшко вывучалі вопыт работы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі ў Германіі. У аснове вывучэння стаяў вопыт грамадскай арганізацыі Германіі “Хеілліпедагогокі”, якая аб’ядноўвае 2300 чалавек. Арганізацыя – гэта больш за 1700 рабочых месцаў для людзей з цяжкімі і шматлікімі парушэнямі. На базе яе створаны майстэрні, магазіны, дзіцячыя садкі і іншае.

У планах у нашых прадстаўнікоў пераняць пэўны вопыт па выпуску прадукцыі, арганізацыі рабочых месцаў, а таксама самастойным пражыванні для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Асабліва паўплывала ўбачанае на бацькоў дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Калі  да гэтага яны гаварылі, што маё дзіця не можа працаваць па сваіх фізічных даных, то ўбачыўшы, з якімі цяжкімі парушэннямі працуюць у Германіі, былі проста ўзрушаны і здзіўлены.

Мясцовыя прадпрыемствы частку работы, дзе танная праца, аддаюць менавіта арганізацыям інвалідаў. Напрыклад, інваліды пакуюць бутэлечкі з каплямі для вачэй у папяровую ўпакоўку. Яны нават не ўмеюць лічыць, але маюць падстаўку з пэўнай колькасцю дзірачак, якую запаўняюць упакоўкамі. Ці не ведаюць лічбаў, а ўзважваюць корм для трусоў, бо сігнал правільнай вагі – зялёны. А вось жоўты ці чырвоны – патрэбна дакласці ці забраць корм з пакета.

  • Галоўнае адносіны да работы, жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі, — расказвае Сяргей Волчык – ідэйны арганізатар паездкі.

У горадзе Вестэркап наша дэлегацыя пабывала на вуліцы Столінскай, якая некалькі дзясяткаў гадоў назад створана як напамін аб сяброўскіх адносінах са Столінам.

Таццяна СЕГЕН

На здымку: прадстаўнікі Століншчыны на вуліцы Столінскай у Германіі.

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Незабыўныя сустрэчы
Наши дети

Наши дети

17 января, 2026
Герои среди нас

Герои среди нас

17 января, 2026

Оставить комментарий

Похожие новости