НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Не першы год на Століншчыне праходзіць раённы агляд-конкурс «Ветэранскі падворак». Яго арганізатары – раённы савет ветэранаў, раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і раённае аб’яднанне прафсаюзаў.


Мэта конкурсу – падтрымаць сацыяльны статус пажылога чалавека ў грамадстве, захоўваць сувязь пакаленняў, паляпшаць добраўпарадкаванне і ствараць дабратворныя ўмовы для развіцця асабістых падсобных гаспадарак, прапагандаваць вопыт па ўзорным утрыманні жылых дамоў і прысядзібных участкаў.
У аглядзе-конкурсе прымаюць удзел пенсіянеры, ветэраны вайны і працы, іх сем’і, якія маюць ва ўласнасці жылыя дамы з прысядзібнымі ўчасткамі і вядуць падсобную гаспадарку. Запрашэнні да конкурсу былі разасланы ва ўсе сельскія Саветы. Аднак згадзіліся паўдзельнічаць толькі сем канкурсантаў. І што цікава – акрамя догляду свойскай жывёлы і агарода яны паспяваюць трымаць свае ўчасткі ва ўзорным стане. І кожнаму ёсць што паказаць.
Нядаўна ў раённым савеце ветэранаў падведзены вынікі агляду-конкурсу. Арганізатары ў асобе старшыні раённага савета ветэранаў Анатоля Максімовіча і старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь», старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Вячаслава Шэлеста ўручылі ўзнагароды пераможцам па месцы іх жыхарства.
Дыплома першай ступені ў намінацыі «Кветкавая фантазія» ўдастоена Неаніка Уладзіміраўна Лахадынава з в. Відзібор. Акрамя плантацый кветак розных колераў утульнасці падворку дадаюць пабудаваныя гаспадаром Сяргеем Фядосавічам альтанкі, адну з якіх ён прысвяціў 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Побач штучны вадаёмчык і яшчэ шэраг архітэктурных задумак, на ажыццяўленне якіх у нядаўняга кіраўніка сельгаспрадпрыемства нарэшце з’явіўся час.
Пераможцамі ў намінацыі «Лепшы ветэранскі падворак» стала сям’я Леаніда Леанідавіча Вабішчэвіча з аг. Плотніца. Сваю сядзібу гаспадары ўпрыгожваюць не толькі кветкамі і дэкаратыўнымі раслінамі, але і малымі архітэктурнымі формамі, казачнымі героямі, тэматычнымі кампазіцыямі.
Падворак Уладзіміра Міхайлавіча Шынкарэвіча з в. Ямнае атрымаў намінацыю «Лепшы куточак адпачынку». Умелымі рукамі гаспадара выкананы шматлікія элементы дэкору па ўсёй сядзібе, а з веснічак сустракае раскідзісты клён, пад якім добрасуседнічаюць буслы і казачныя персанажы і размясцілася альтанка з …тэлевізарам.
Астатнія ўдзельнікі агляду-конкурсу адзначаны заахвочвальнымі прызамі: Любоў Адамаўна Гуцко з аг. Глінка, Ірына Уладзіміраўна Дзямідчык з аг. Рухча, Валянціна Міхайлаўна Сядляр з аг. Рамель і Таццяна Уладзіміраўна Пашкевіч з аг. Рубель.
Галіна ГАШЧУК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 19 января
Гороскоп на 18 января
Наши аквамены

Наши аквамены

17 января, 2026
Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости