НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Менавіта сёння – у Дзень маці, трынаццаць жанчын Століншчыны атрымалі дзяржаўную ўзнагароду – Ордэн маці. У нашай краіне ён уручаецца за нараджэнне і выхаванне пяці і больше дзяцей.
Са святам і атрыманнем ордэнаў матуль павіншаваў старшыня Столінскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч.
Аляксандр Мікалаевіч адзначыў вялікую ролю жанчын у першую чаргу ў стварэнні і падтрыманні сямейных каштоўнасцяў. Але немалаважны на сёння і той факт, што прыгожая палова чалавецтва на роўных з мужчынамі ўзначальвае прадпрыемствы і арганізацыі, працуе на вытворчасцях, выконвае шэраг зусім, здавалася б, не жаночых абавязкаў.
Тым не менш, сучасным маці ўсё па плячы. І даволі часта яны прыклад і ўзор не толькі для сваіх родных і блізкіх, але і для калег, суседзяў, знаёмых. Таму бць мнагадзетнай маці – гэта не толькі вялікае шчасце, але і вялікая адказнасць і шмат абавязкаў.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў гаварыў і пра ролю дзяржавы. Менавіта дзякуючы яе сацыяльнаарыентаванаму кірунку ёсць гарантаваныя льготы, падтрымка для мнагадзетных сем’яў і не толькі.
Цёплыя словы віншаванняў выказала і старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Таццяна Лабадзінская. Таццяна Адамаўна пажадала ўсім матулям здароўя, дабрабыту, цеплыні і падтрымкі ад блізкіх.
Цудоўнымі падарункамі пад час урачыстасці былі музычныя кампазіцыі ад работнікаў культуры раёна.
На сёння ў Столінскім раёне 2288 мнагадзетных сем’яў, у якіх гадуюцца 8250 дзяцей. Ордэнам маці ўзнагароджаны 773 жанчыны.
Алена
КЛІМУШКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 17 января
Сестра Хатыни

Сестра Хатыни

16 января, 2026
В ожидании чуда

В ожидании чуда

16 января, 2026

Оставить комментарий

Похожие новости