НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Днямі ў Брэсце заслужаныя ўзнагароды атрымалі прадпрыемствы вобласці, якія сталі лаўрэатамі рэспубліканскага конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь 2020 года».
Уручаў дыпломы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Аляксандр Бурак, які адзначыў, што Брэсцкая вобласць традыцыйна з’яўляецца адным з лідараў у галіне якасці ў маштабах краіны наогул.
Вельмі прыемна, што ўзнагароды атрымалі і тавары, што вырабляюцца ў нашым раёне.
Сярод іх солад жытні ферментаваны і неферментаваны Давыд-Гарадоцкага хлебазавода, каўбаса «Пармская з сырам» вышэйшага гатунку філіяла «Століннарыхтпрамгандаль» Столінскага райспажыўтаварыства і пірожнае «Вафельны капрыз» Столінскага хлебазавода.
Алена
КЛІМУШКА
На здымку: начальнік аддзела эканомікі Аляксандр Пакачка, дырэктар Столінскага хлебазавода Іван Канеўскі, дырэктар філіяла «Століннарыхтпрамгандаль» Мікалай Леанавец і дырэктар Давыд-Гарадоцкага хлебазавода Сяргей Леанавец (злева направа).
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости