НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Хутка адбудзецца рэферэндум наконт змяненняў і дапаўненняў у дзеючую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Гэтая падзея вельмі значная для нашай краіны, паколькі яна накіравана на яднанне народа. Беларускага народа з багатай гісторыяй і перспектывай.
І народа, які пад уздзеяннем з боку «зацікаўленых» у незалежнасці нашай дзяржавы асоб, быў на мяжы грамадзянскай вайны.
Калі з’яўляюцца пытанні, іх трэба вырашаць, і гэта факт. Але не чужым розумам, а сваім. Таму што, калі многа парад, сваё меркаванне можа знікнуць. Што мы маем зараз? Тыя грамадзяне, якія з’ехалі з краіны, пачынаюць нагадваць пра сябе праз сацыяльныя сеткі. Адзін супраць аднаго паўстаюць не толькі ў межах агульных знаёмых ці калектыву, але і ў межах адной сям’і. І гэта насамрэч вельмі дрэнна і няправільна.
Рэферэндум накіраваны на тое, каб людзі пачулі адзін аднаго. Але зноў пачынаюць гвалтаваць усіх нашы «сябры», маўляў, ён нічога не вырашыць. Гэта выгадна для тых, хто хоча, каб людзі сумняваліся: ісці на рэферэндум ці не. Калі ў чалавека няма сваіх думах, то ім лягчэй кіраваць.
Толькі рашучы і ўпэўнены ў сваім светапоглядзе чалавек не дазволіць сабой маніпуліраваць. Выбар трэба рабіць самастойна, а яго трэба рабіць. Бо быць «і вашым, і нашым» не атрымаецца.
Што тычыцца дапаўненняў, то мяне ў першую чаргу цікавіць дапаўненне пра патрыятычнае выхаванне. З малых гадоў грамадзянін павінен ганарыцца сваёй краінай, а не думаць, што ў іншай і хлеб смачнейшы, і птушкі лепш спяваюць. Маўляў, толькі за мяжой шчасце ёсць. Краіна, як сям’я , якая ніколі не здрадзіць, якой ты патрэбен. Так што, паважаныя чытачы, не дазваляйце кіраваць сабой, а бярыць адказнасць за будучыню ў свае рукі.
Ганна
МЕЛЬНІК

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости