НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Па традыцыi 12 лістапада ў СШ № 2 г. Століна прайшло мерапрыемства «Пасвячэнне ў клас прававой накіраванасці».


– У гэтым годзе ў прававы 10 «Б» клас прынята 22 вучні, з іх шасцёра выбралі профільнымі прадметамі грамадазнаўства і беларускую мову. Таксама па суботах у іх шэсць дадатковых заняткаў ЭВМ у Столінскім дзяржаўным прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці, – расказала класны кіраўнік прававога класа Наталля Раманюга.
На базе школы прававыя класы функцыянуюць з 2010 года згодна з дагаворам аб супрацоўніцтве паміж Акадэміяй МУС і аддзелам па адукацыі Столінскага райвыканкама. Для навучэнцаў прававога класа ўстаноўлена адзіная форма адзення. У час мерапрыемства навучэнцам былі ўручаны пагоны.
Таксама ў азнаямленчых мэтах для вучняў плануюцца экскурсіі ў Столінскі РАУС, а ў далейшым – паездка ў Міністэрства ўнутраных спраў.
– Мне падабаюцца спецыяльнасці юрыдычнай накіраванасці. Выбраў прававы клас, каб вызначыцца з будучай прафесіяй, – падзяліўся планамi навучэнец прававога класа Ягор Мірановіч. – Спадзяюся, за два гады падцягну профільныя прадметы і паступлю на юрыдычны факультэт.
На мерапрыемстве прысутнічалі госці – начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Вячорка, намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксей Казуля, начальнік групы тэрытарыяльнай абароны райваенкамата капiтан Дзмітрый Казакевіч, намеснік начальніка Столінскага раённага аддзела следчага камітэта Віталь Колб, суддзя Столінскага раёна Жанна Стаднік, начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Юнкевіч, бацькі навучэнцаў і адміністрацыя школы.
Надзея ГРЭЧКА
Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости