НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У мінулую пятніцу, 11 снежня, у грамадскай прыёмнай працаваў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей СІДАРЭВІЧ, да якога на прыём прыйшла навучэнка каледжа Яна Слуцкая.

Навучэнку трэцяга курса і будучую выпускніцу аддзялення бухгалтарскага ўліку, аналізу і кантролю навучальнай установы цікавіў шэраг хвалюючых не толькі яе, але і многіх іншых навучэнцаў, пытанняў.
Першае, на што дзяўчына звярнула ўвагу – гэта размеркаванне выпускнікоў. Тыя, хто добра вучыцца, маюць перавагу над астатнімі, але для працадаўцаў вельмі часта патрэбны працоўны стаж не меней за адзін год. А дзе яго ўзяць выпускніку? Праблема? Так.
Таксама Яну і яшчэ пяць-шэсць выпускнікоў кожнай групы турбуе пытанне, што на момант атрымання дыплома ім яшчэ не споўніцца 18 гадоў. А да першага жніўня ім, бюджэтнікам, трэба абавязкова працаўладкавацца. І тут зноў могуць паўстаць праблемы, таму што працадаўцы не вельмі ахвотна бяруць на работу непаўналетніх.
Яшчэ Яна цікавілася пытаннем далейшага навучання ў вышэйшай навучальнай установе. І справа не ў тым, каб працягнуць навучанне па спецыяльнасці, а вучыцца, як кажуць, з нуля. А для гэтага трэба праходзіць цэнтралізаванае тэсціраванне, на якім толькі агульнаадукацыйныя прадметы. Ды справа ў тым, што выпускнікі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў не праходзілі гэтыя прадметы як мінімум два гады. І, каб набраць добрыя балы на тэсціраванні, трэба наймаць рэпетытараў, што не заўсёды па кішэні. Чаму б не зрабіць для выпускнікоў каледжаў і ліцэяў асобны план паступлення, як гэта робіцца, напрыклад, для «мэтавікоў»?
Сяргей Сідарэвіч занатаваў усе пытанні і прапановы дзяўчыны, якая выступіла ад імя многіх навучэнцаў каледжа, і паабяцаў некаторыя з пытанняў пераадрасаваць у бліжэйшы час дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандру Бабаловічу.
Нагадваем, што грамадская прыёмная працуе па серадах і пятніцах з 17.00 да 18.00 гадзін у кабінеце № 25 (служба «адно акно» раённага выканаўчага камітэта), тэлефон 2.04.38.
Заўтра, 16 снежня, у грамадскай прыёмнай будзе весці прыём старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч.
У пятніцу, 18 снежня, у грамадскай прыёмнай будзе весці прыём намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Піліпавіч Несцяровіч.
У рабочыя дні пытанні можна задаць па тэл. 2 04 38 з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 гадзін. У кожнага ёсць магчымасць выказаць сваё меркаванне, падзяліцца думкамі, ідэямі па развіцці не толькі свайго населенага пункта, але і краіны ў цэлым.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости