НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

18 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў літаратурнага конкурсу «Беларускі салавей», прымеркаванага да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі.

 

Конкурс быў ініцыяваны восенню 2021 года Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ладзіўся ў рамках праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» пры ўдзеле газеты «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкай газеты», часопіса «Бярозка», Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача, канала «Культура» Беларускага радыё і радыёстанцыі «Цэнтр FM». У конкурсе прынялі ўдзел 827 чалавек. ​ ​ ​

 

Сярод пераможцаў былі ​ і прадстаўнікі нашага раёна.​

 

Трэцяе месца ва ўзроставай катэгорыі 10-13 гадоў заняла вучаніца СШ № 2 р. п. Рэчыца Дар’я Фурман. Яна прадставіла на суд журы эсэ «Новая старая казка» («Сярэбраная табакерка»), якое рыхтавала пад кіраўніцтвам педагога ​ Ларысы Буйніч.

 

А вучаніца 11 класа Сямігосціцкай сярэдняй школы Крысціна Літвін узнагароджана дыпломам за даследчую работу «Сінтаксічныя фігуры як сродак экспрэсіўнага сінтаксісу ў аповесці Змітрака Бядулі «Салавей». Кіраўнік работы – настаўніца беларускай і рускай мовы Яніна Арлянін.​

 

Ганаровым госцем цырымоніі стаў сын Змітрака Бядулі Яфім Плаўнік. Ён шчыра падтрымліваў творчую ініцыятыву, сачыў за ёй, знаёміўся з працамі ўдзельнікаў.​

 

Усіх лаўрэатаў чакалі памятныя падарункі і віншаванні ад інфармацыйных партнёраў конкурсу.

 

Сваімі ўражаннямі падзялілася Крысціна Літвін:

 

– Для мяне запрашэнне на фэст такого узроўню – вялікая радасць. Прызнаюся, мы з настаўніцай Янінай Фёдараўнай да апошняга не ведалі, што наша даследчая работа будзе так высока ацэнена. Да яе мы рыхтаваліся некалькі тыдняў. ​ Прыемным сюрпрызам стала знаёмства з Яфімам Плаўнікам. Дагэтуль я некалькі разоў ​ была ў ​ Нацыянальнай бібліятэцы, але ў якасці пераможцы конкурсу ўпершыню. Буду імкнуцца і далей трымаць высокую планку і займацца даследчай дзейнасцю.​

 

Віншуем пераможцаў конкурсу і жадаем новых дасягненняў!

 

Падрыхтавала

Ганна ​ МЕЛЬНІК

 

 

 

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Ничего сверхординарного
Приоритет безопасности
Вместе веселее

Вместе веселее

31 октября, 2025
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости