НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Балетны клас Акадэміі Гедымінаса Таранды ўражвае сваімі дасягненнямі. Не паспелі мы напісаць пра перамогу ў адным конкурсе, як калектыў прывёз новыя ўзнагароды.


На гэты раз вітаў нашых маленькіх артыстаў IV Міжнародны мнагажанравы фестываль «Белавежская зорка», які праходзіў у Брэсце.
У першы дзень для ўдзельнікаў была арганізавана экскурсія па Белавежскай пушчы.
Дзеці выступалі на конкурсе такого ўзроўню ўпершыню, таму хваляваліся. Усяго было больш за 60 удзельнікаў з усіх куточкаў нашай краіны. Балетны клас падрыхтаваў тры нумары і ўсе яны адзначаны журы, у складзе якога былі знакамітыя артысты не толькі з Беларусі, але і з іншых краін.
Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі «класічны танец» адзначаны нумар «Вясёлая полька». Дыпломам І ступені ўзнагароджаны ўдзельнікі балетнага класа, якія паказалі ўрывак з балета «Шчаўкунчык». Дыплом ІІ ступені заслужылі нашы дзяўчаты, якія выканалі танец «Вальс кветак».
Кіраўнік балетнага класа Ганна Сімановіч атрымала Падзяку за асабісты ўклад у культурнае, мастацкае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення.
Старшыня бацькоўскага камітэта Алена Жогліч, якая суправаджала дзяцей і арганізоўвала паездку, адзначыла:
– Нягледзячы на тое, што канкурэнцыя была вельмі вялікая, нашы артысты не засталіся без узнагарод. Гэта вельмі радуе. Нам ёсць куды рухацца. Спадзяёмся, што хутка ў нас будзе сваё памяшканне для заняткаў. Тым больш, што ў новым годзе плануецца набраць яшчэ адну групу. Разлічваем на падтрымку раённага аддзела культуры.
Мы таксама спадзяёмся, што так яно і будзе. Таленты трэба развіваць, а іх у нашым раёне хапае.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости