14 кастрычніка з нагоды Дня маці адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва раёна на чале са старшынёю райвыканкама Рыгорам Пратасавіцкім з жанчынамі-маці.
Удзел у мерапрыемстве прынялі тыя прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва, якія выхавалі таленавітых і адораных дзяцей. Імі ганарыцца Століншчына, бо навучэнцы годна прадставілі раён на абласным і рэспубліканскім узроўнях алімпіяд. Іх перамогі – гэта агульная заслуга як саміх удзельнікаў алімпіяд, так і іх бацькоў, настаўнікаў.
Акцэнт на гэты раз зрабілі на сферу адукацыі, культуры і спорту. Дадзеная сустрэча стала значнай падзея ў жыцці жанчын-прадстаўніц гэтых сфер.
Напачатку ўдзельнікаў мерапрыемства запрасілі наведаць Цэнтр бяспекі Столінскага РАНС. Для іх правёў экскурсію начальнік Столінска РАНС Аляксандр Мінчык. Ён пазнаёміў прысутных з сучаснымі інтэрактыўнымі пляцоўкамі, падкрэсліў іх функцыянальнасць і практычную скіраванасць, нагадаў маці пра неабходнасць захавання правілаў бяспекі і выхавання культуры бяспечнай жыццядзейнасці дзяцей.
Далей жанчыны наведалі музей адукацыі, што знаходзіцца ў будынку раённага навучальна-метадычнага кабінета. Зацікавіў прысутных аповед загадчык РНМК Валянціна Грэчка пра гісторыю развіцця сістэмы адукацыі, пачынаючы з часоў Расійскай імперыі.
Пасля жанчын чакаў урачысты прыём, у час якога на іх адрас прагучала шмат шчырых цёплых слоў, віншаванняў і падзяка за тое, што нашы дзеці з розных куточкаў раёна адстойваюць гонар свайго палескага краю за яго межамі і памнажаюць славу Століншчыны.
Людміла КАСПЯРОВІЧ
Фота аўтара