НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

14 кастрычніка з нагоды Дня маці адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва раёна на чале са старшынёю райвыканкама Рыгорам Пратасавіцкім з жанчынамі-маці.

 Удзел у  мерапрыемстве прынялі тыя прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва, якія выхавалі  таленавітых і адораных дзяцей. Імі ганарыцца Століншчына, бо навучэнцы годна прадставілі раён на абласным і рэспубліканскім узроўнях алімпіяд. Іх перамогі – гэта агульная заслуга як саміх удзельнікаў алімпіяд, так і іх бацькоў, настаўнікаў.

Акцэнт на гэты раз зрабілі на сферу адукацыі, культуры і спорту.  Дадзеная сустрэча стала значнай падзея ў жыцці жанчын-прадстаўніц гэтых сфер.

Напачатку ўдзельнікаў мерапрыемства запрасілі наведаць Цэнтр бяспекі Столінскага РАНС. Для іх правёў экскурсію начальнік Столінска РАНС Аляксандр Мінчык. Ён пазнаёміў прысутных з сучаснымі інтэрактыўнымі пляцоўкамі, падкрэсліў іх функцыянальнасць і практычную скіраванасць, нагадаў маці пра неабходнасць захавання правілаў бяспекі і выхавання культуры бяспечнай жыццядзейнасці дзяцей.

Далей жанчыны наведалі музей адукацыі, што знаходзіцца ў будынку раённага навучальна-метадычнага кабінета. Зацікавіў прысутных аповед загадчык РНМК Валянціна Грэчка пра гісторыю развіцця сістэмы адукацыі, пачынаючы з часоў Расійскай імперыі.

Пасля жанчын чакаў урачысты прыём, у час якога на іх адрас прагучала шмат шчырых цёплых слоў, віншаванняў і падзяка за тое, што нашы дзеці з розных куточкаў раёна адстойваюць гонар свайго палескага краю за яго межамі і памнажаюць славу Століншчыны.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Продолжается сбор подписей
Ефрейтор спас жизнь мальчику
Более 700 тысяч подписей

Оставить комментарий

Похожие новости