НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

8 чэрвеня ў вёсцы Аздамічы адначасова прайшлі Дзень вёскі і Святой Тройцы (Сёмуха) – адно з дванаццаці самых вялікіх святаў, якое адзначаюць хрысціяне ўсяго свету. І адбыліся гэтыя мерапрыемствы ў Аздамічах нездарма, бо менавіта тут, на трэці дзень царкоўнага свята Тройца – прастольнае свята.

Нягледзечы на спякоту, жыхары вёскі дружна сабраліся каля сельскага Дома культуры. Сюды ж прыехалі і многія жыхары іншых населенных пунктаў, каб пагля-дзець на народныя традыцыі ў святкаванні Сёмухі.


Пачалося ўсё з шэсця маладых дзяўчат з вяночкамі, якія яны загадзя зрабілі з бярозавых галінак, а за імі з песнямі і пляскамі спрытна ішлі калектывы раёна.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Рамельскага сельскага выканаўчага камітэта Пётр Шчучка і дырэктар ААТ «Палесская ніва» Аляксей Бародзіч, якія адзначылі, што такія мерапрыемствы – добрая магчымасць сустрэцца людзям, пагутарыць, успомніць сваё дзяцінства і сяброў, адпачыць ад паўсядзённых спраў і падзякаваць людзям за плённую працу.
– Упрыгожваннем любога сяла з’яўляюцца людзі, чыя самаадданая праца прыносіць карысць роднай зямлі, – сказаў старшыня сельскага Савета, адкрываючы свята. – І сярод такіх людзей і жыхары Аздаміч. Сапраўды, свята вёскі ў нашым раёне стала добрай нагодай яшчэ раз па-дзякаваць прадстаўнікам розных прафесійных сфер і падзякаваць ім за працу.


Пасля чаго Аляксей Бародзіч і старшыня прафсаюзнага камітэта гэтай гаспадаркі Яўгенія Акавітая павіншавалі і ўручылі заслужаныя ўзнагароды, прыемныя падарункі работнікам гаспадаркі. Не забылі і пра ветэранаў працы.
Ушаноўвалі на свяце і мясцовых доўгажыхароў. Сярод іх Іван Мікуліч. 21 чэрвеня ён адсвяткуе сваё 97-годдзе. Бацькі самай маленькай жыхаркі Евы Кашэўскай (нарадзілася 15 мая 2025 года – ад аўт.) таксама атрымалі ад старшыні падарункі і падзячны ліст.
Падымаліся на сцэну і юбіляры. Так, Павел і Марына Ракаўцы, Іван і Галіна Наскевічы 25 гадоў таму назад стварылі свае сем’і.


– Ведаеце, а мы нават у адзін дзень гулялі вяселлі, – адзначыла Марына Іванаўна. – І нават з Галінай з аднаго году, з 1982.
Шмат цёлых слоў атрымалі ў гэты дзень сямейныя пары, якія разам ідуць па жыцці ўжо паўстагоддзя і нават больш, захоўваючы любоў, павагу і падтрымку. Такімі героямі свята сталі чатыры пары, для якіх 50 гадоў шлюбнага жыцця – не проста прыгожая лічба, а гісторыя сапраўднага кахання і адданасці адзін аднаму: Аляксей і Праскоўя Мальцэвічы, Павел і Марына Кадолічы, Федар і Варвара Міхлюкі, Іван і Марыя Дубраўскія.


– Напэўна, самыя шчаслівыя людзі – гэта тыя, у каго за плячыма сям’я. У вас гэта ўсё ёсць. Бачыць вашы шчаслівыя вочы і назіраць за вамі з боку – гэта велізарнае задавальненне, – падзяліўся пазітыўнымі эмоцыямі з юбілярамі старшыня сельскага Савета падчас узнагароды.
Атрымалі падарункі і тыя, хто 8 чэрвеня святкаваў свой дзень нараджэння, а таксама лепшыя падпісчыкі, чытачы сельскай бібліятэкі і самыя актыўныя грамадзяне вёскі.
На працягу ўсяго дня для дзяцей працавалі атракцыёны і гандлёвыя рады, прапаноўваючы разнастайныя тавары і пачастункі. Увечары адбылася святочная дыскатэка.


Свята Тройцы і Дзень вёскі сталі для жыхароў і гасцей Аздаміч не толькі днём весялосці, але і важнай па-дзеяй, якая ўмацавала сувязі паміж жыхарамі і нагадала пра каштоўнасць культурнай спадчыны. Гэта быў дзень, калі кожны мог адчуць сябе часткай вялікай і дружнай сям’і, якая ганарыцца сваімі традыцыямі і дасягненнямі.
Вольга ГУСАК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости