НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
5/5 - (1 голос)

Гледзячы на гэтую прывабную жанчыну, нават не верыцца, што ў гэтым месяцы яна адзначыла свой 80-гадовы юбілей. А пазнаюць Ніну Мельнік многія, паколькі яна была доўгі час галоўнай медыцынскай сястрой, а потым старшынёй прафкама Столінскай ЦРБ.
Узнагарод за плёную работу не пералічыць, хоць Ніна Навумаўна не асабліва любіць гаварыць пра іх, маўляў, працавала ды і працавала.
Але ж расказаць ёй ёсць пра што, таму сустракаемся ў яе ўтульнай кватэры.

Медыцына па лёсе была
Ніна нарадзілася ў 1942 годзе, калі наша краіна знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Ніна добра памятае, як разам з сястрой і братам яны туліліся ў невялічкім пакоі. Маці была хатняя гаспадыня. А вось бацька, які нарадзіўся яшчэ пры цары, будаваў дарогі ў Століне, калі горад быў пад польскай уладай. Разам з рабочымі ўкладвалі брусчастку ў парку і на вуліцы Савецкай. Строгі быў ён, вельмі хацеў, каб дзеці таксама сабе знайшлі прафесію і працавалі.
Пасля школы Ніна пайшла працаваць машыністкай у райвыканкам. На жаль, цяжка захварэла і амаль год лячылася ў бальніцы ў Брэсце. Пасля гэтага яна і вырашыла стать медыцынскай сястрой, бо зразумела, наколькі гэта неабходная прафесія. У 1964 годзе паступіла ў Столінскае медыцынскае вучылішча, пасля заканчэння якога засталася на радзіме. Трэба дадаць, што і меншая сястра таксама выбрала медыцыну і працавала ў інфекцыйным аддзяленні.
Першае рабочае месца – арганізацыйны методкабінет. У абавязкі Ніны Навумаўны ўваходзіла арганізацыя работы бальніцы, з чым яна спраўлялася выдатна. Таму потым ёй даверылі пасаду галоўнай медыцынскай сястры бальніцы. Успамінае, як праводзілі праверкі і кантралявалі работу ў бальніцах, якіх раней было некалькі ў раёне, а амбулаторыях і ФАПАах. Былі і нараканні, але Ніна Навумаўна ўмела хутка ўсё ўладзіць.
– Паспрачацца лёгка, а вось дамовіцца – трэба ўмець, – дзеліцца яна сваім сакрэтам.
Гэтым жа правілам кіра-валася, калі ўзначальвала прафсаюзную арганізацую Столінскай ЦРБ. Тады работнікаў было значна больш, чым зараз, прычым многія былі не тутэйшыя. Трэба было і жыллём забяспечыць, і спецыяльныя выплаты назначыць. Да Ніны Навумаўны прыходзілі па розных абставінах, таму яна ведала, што робіцца ў жыцці кожнага медыцынскага работніка. Там трэба маладую сям’ю падтрымаць, а там чалавека прыгожа на заслужаны адпачынак адправіць, і заяву калектыўную разгледзець. І ўсім атрымлівалася даць адказ. Такога дасведчанага спецыяліста цанілі і за межамі раёна. Ніна МЕЛЬНІК была членам абласного камітэта прафсаюзаў работнікаў аховы здароўя і Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. Таму і на заслужаным адпачынку не абыходзіліся без яе, з 2004 па 2009 год з’яўлялася галоўным спецылістам прафкама.

Прыемные ўспаміны
Мая субяседніца, разглядаючы фотаальбом, трохі з жалем, трохі з настальгіяй кажа:
– Вось раней часы былі, адзін з адным сябравалі, калектыў быў вельмі з’яднаны. Мы былі апантаныя работай. Трэба застацца пасля працоўнага дня – без праблем. Альбо падрыхтавацца да параду ці іншага раённага конкурсу – ніхто не стане спрачацца. А зараз 17.00 і дзверы кабінета зачыненыя. А якім раней было цікавым культурнае жыццё! Ладзіліся канцэрты, вечарыны, спартыўныя спаборніцтвы, а якія былі парады да 1 Мая, Дня Перамогі, Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Моладзь актыўная была, спартыўная, бо пастаянна здавалі нарматывы па праграме «Гатовы да працы і абароны». Не без гонару скажу, што ў свае 40 гадоў змагалася на абласных спаборніцтвах і даволі паспяхова. А зараз гэтыя телефоны ды іншыя гаджэты час крадуць.

Любімыя заняткі
Размаўляючы з Нінай Наву-маўнай, заўважаю многа прыгожых рэчаў каля тэлевізара, на шафе. Пытаю, кто падарыў.
– А гэта я сама рабіла на занятках, пакуль наведвала аддзяленне дзённага прыбывання грамадзян пажылога ўзросту, – кажа жанчына. Так мовіць, адкрыла ў сабе новы талент. Штосьці дарую, вось сяброўкі заходзілі павіншаваць. Я не люблю адзіноту, звыкла да людзей за сваю прафесійную дзейнасць. Нарэшце дачакалася вясны, а там лета – мая любімая пара. Дасць Бог, маразоў ужо не будзе. Вельмі люблю кветкі. Мае любімыя – азалія, якія цвітуць зімой і радуюць вока прахожых. Чытаць люблю, газету раёную ў тым ліку, – кажа жанчына.
Развіталася з Нінай Наву-маўнай і ўспомніла пра сябе выказванне «чалавек малады, пакуль душа маладая». Як у маё сразмоўцы.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Окончание отопительного сезона
Белавиа рейсы

Белавиа рейсы

15 апреля, 2025
Блюда на Пасху 2025

Блюда на Пасху 2025

15 апреля, 2025

Оставить комментарий

Похожие новости