У рамках адзінага дня інфармавання намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Несцяровіч сустрэўся з працоўным калектывам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Столінскім раёне.
Тэма выступлення Міхаіла Піліпавіча – вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, асноўныя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў новай пяцігодцы. Спыніўшыся на ключавых аспектах Усебеларускага народнага сходу, ён расказаў пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Брэсцкай вобласці і нашага раёна.
Затым сустрэча перарасла ў дыскусію, падчас якой былі абмеркаваны актуальныя пытанні, што тычацца работы прамысловых прадпрыемстваў, гандлю і, канешне, страхавой галіны.
Адзіны дзень інфармавання на Століншчыне прайшоў у шэрагу працоўных калектываў, дзе пабывалі старшыня райвыканкама, яго намеснікі, кіраўнікі аддзелаў і раённых службаў.
Галіна
ГАШЧУК