У мінулую пятніцу, 15 студзеня, у грамадскай прыёмнай па зборы прапаноў па актуальных пытаннях развіцця краіны і рэгіёнаў дзяжурыў Міхаіл Карплюк, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.
У прыёмную звярнуўся адзін чалавек. Ім была выказана прапанова аб пашырэнні паўнамоцтваў мясцовых органаў улады, развіцці і ўдасканаленні мясцовага самакіравання.
Былі агучаны тыя прапановы нашых чытачоў, якія выказаны перад работай прыёмнай па тэлефоне ў рэдакцыі.
Жыхар аг. Плотніца выказаў прапанову на заканадаўчым узроўні зрабіць так, каб развіваліся, а не паміралі нашы вёскі; каб моладзь заставалася на сяле або, атрымаўшы адукацыю, вярталася ў вёску. Бо менавіта вёска корміць горад, тут ствараецца харчовая бяспека краіны.
Патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення – яшчэ адзін аспект, які закрануў у сваім тэлефанаванні сталы чалавек. Трэба больш расказваць моладзі аб вайне, паказваць больш гістарычных і ваенных фільмаў, праводзіць лекторыі. Нашчадкі тых, хто змагаўся з фашызмам за родную зямлю, павінны ведаць цану мірнага жыцця і імкнуцца яго захаваць.
Яшчэ адзін тэлефонны званок з аг. Альшаны. Валянціна Грыб прапануе рабіць перагляд пенсій, каб не было ўраўняльнага прынцыпу. Кожны чалавек павінен быць упэўнены ў тым, што яго пенсія будзе адпавядаць яго працоўным заслугам.
Заўтра, 20 студзеня, са сваімі прапановамі можна звярнуцца да Сяргея Аляксандравіча Стоўбы – намесніка старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта.
Працуе грамадская прыёмная ў кабінеце № 25 – служба «адно акно» раённага выканаўчага камітэта – двойчы на тыдзень: па серадах і пятніцах з 17.00 да 18.00 гадзін, тэлефон 2 04 38.
Галіна
ГАШЧУК