Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
20 лютага падпісаў Указ № 65 аб узнагароджанні ордэнам Маці.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку – прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, лясной і жыллёва-камунальнай гаспадарак, арганізацый транспартнай галіны, энергетыкі, банкаўскай, страхавой і сацыяльнай сфер, гандлю, сувязі і грамадскага харчавання, спажыўкааперацыі, органаў унутраных спраў, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, рэлігійных арганізацый, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні. Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 203 жыхаркі ўсіх абласцей і Мінска.
Сярод узнагароджаных – Баган Яўгенія Паўлаўна, хатняя гаспадыня, аг. Альшаны; Бандарчук Таццяна Мікалаеўна, хатняя гаспадыня, аг. Белавуша; Бруцкая Людміла Уладзіміраўна, хатняя гаспадыня, аг. Велямічы; Волчык Вольга Аляксандраўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Белавушскі дзіцячы сад»; Грудзько Святлана Пятроўна, хатняя гаспадыня, г. Столін; Гуцко Вольга Сяргееўна, індывідуальны прадпрымальнік, г. Столін; Казёл Іна Сяргееўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 4 г. Століна»; Літвінка Вольга Васільеўна, медыцынская сястра агульнай практыкі Белавушскай амбулаторыі агульнай практыкі Столінскай ЦРБ; Літвінка Лілія Паўлаўна, хатняя гаспадыня, аг. Белавуша; Пархоменка Фаіна
Барысаўна, хатняя гаспадыня, в. Харомск; Пешка Дзіна Эдуардаўна, хатняя гаспадыня, г. Столін; Піваварэвіч Марыя Іванаўна, памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Веляміцкай амбулаторыі агульнай практыкі Столінскай ЦРБ; Пракапчук Вольга Анатольеўна, прадавец-кансультант магазіна № 9631 г. Століна ТАА «Фікс Прайс Захад»; Савончык Марыя Аляксандраўна, хатняя гаспадыня, аг. Белавуша; Сімановіч Вольга Іванаўна, хатняя гаспадыня, аг. Альшаны;
Скрабейка Аліна Іванаўна, хатняя гаспадыня, аг. Альшаны; Скрабейка Валянціна Уладзіміраўна, педагог сацыяльны ДУА «Альшанская СШ № 2»; Слуцкая Вольга Мікалаеўна, выхавальнік ДУА «Веляміцкая сярэдняя школа»; Харавец Вольга Мікалаеўна, кладаўшчык склада вытворчага ўчастка КУВП «Манькавічы»; Чынікайла Тамара Іванаўна, хатняя гаспадыня, аг. Альшаны; Шаўчук Людміла Сяргееўна, работніца Столінскай ЦРБ; Шмат Кацярына Рыгораўна, хатняя
гаспадыня, аг. Альпень; Яцушкевіч Дзіяна Віктараўна, хатняя гаспадыня,
аг. Альшаны.
