НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post
Дубайскае лясніцтва – самае вялікае ў нашым раёне.
Яго плошча складае амаль 24,4 тыс. га, гэта 245 квадратных кіламетраў. І ўсю гэтую вялізную тэрыторыю абслугоўваюць усяго 15 леснікоў. Толькі ўявіце сабе – з усходу на захад лясныя масівы працягнуліся на 55 кіламетраў!
Дубайскае лясніцтва ўнікальнае яшчэ і тым, што амаль 90 працэнтаў тэрыторыі – землі заказніка “Сярэдняя Прыпяць”. А гэта азначае, што тут трэба быць надта пільным: каб не было незаконных рубак ці браканьерства. Але, як гавораць работнікі лесу, правапарушэнняў у лесе цяпер менш. Ці то людзі сталі больш шкадаваць прыроду, ці то вялікія штрафы б’юць па кішэні.
Каардынуе дзейнасць лясніцтва даволі малады ляснічы Пётр Мельнік, які разам з калектывам вялікую ўвагу надае аднаўленню лесу. Так, у гэтым годзе ўжо пасадзілі каля 20 га лесу – у асноўным сосны, але былі і дубровы. Для сваіх патрэб у лесаматэрыяле ў лясніцтве ёсць свая невялікая цяпліца, дзе штогод гадуюцца дзясяткі тысяч саджанцаў сасны, якія праз гадоў дзесяць-дваццаць напоўняць паветра прыемным водарам хвоі.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара
Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости