НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Жывёлаводы Століншчыны пасля дасягнення рэкорднага паказчыка па вытворчасці малака па вынікам мінулага года – больш за 151 тысячу тон – не адпачываюць на лаўрах. Так, сёння нашы жывёлаводы атрымліваюць 20,53 кг малака ад адной каровы ў суткі, што больш на 2,51 кг, чым летась!


Зладжаная і адказная работа ўсяго аграпрамысловага комплексу раёна дазволіла заняць Століншчыне сёмае месца сярод 118 раёнаў рэспублікі па валавой вытворчасці малака і 18 месца – па сярэднім надоі ад адной каровы (6 812 кг).
Сёння па сярэднім надоі наш раён знаходзіцца на пятым месцы ў вобласці, палепшыўшы пазіцыю на адзін пункт. Прыемна адзначыць, што па валавой вытворчасці мы знаходзімся на трэцім радку – у суткі вырабляецца 459 тон малака. Наперадзе толькі Пружанскі раён (723 тонамі) і Пінскі (502 тоны). Але, у адрозненне ад нашага раёна, дзе налічваецца 22,75 тыс. дойных кароў, у Пружанскім – 36,45 тыс., Пінскім – 29 тыс.
Найбольшы ўклад у чарговае дасягненне нашых жывёлаводаў унеслі: ААТ «Новая Прыпяць» – 26,12 кг малака ў сярэднім ад адной каровы ў суткі, УП «Грушава-Мілк» — 25,77 кг, СВК «Фядорскі» – 23,53 кг. Больш за 20 кг малака таксама атрымліваюць у: ААТ «Палессе АВМ» (21,79 кг), ААТ «Кароцічы» (20,08 кг), ААТ «Лядзецкі» (22,68 кг), УП «Рубельскі» (21,66 кг).
***
Не першы год актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод», якая праводзіцца Рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, прымае Століншчына. Прадстаўнікі раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК разам з кіраўніцтвам раёна выязджаюць на фермы і комплексы, каб падзякаваць жывёлаводам за працу, адзначыць лепшых работнікаў галіны.
– У рамках акцыі, якая пачалася ў снежні мінулага года, мы пабывалі ва ўсіх гаспадарках раёна, у тым ліку прыватных – «Грушава-Мілк» і «Максеммілк», – расказаў «НП» старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Семянюк. – Былі заахвочаны 185 работнікаў, у тым ліку 114 жывёлаводаў, 61 аператар машыннага даення, сем галоўных заатэхнікаў і тры галоўныя ветэрынарныя ўрачы.
Праца ў жывёлаводаў ёсць круглы год. Спецыфіка прафесіі сельгасработніка такая, што яны працуюць і ў дрэннае надвор’е, і ў святы, уносяць значны ўклад у стварэнне харчовай бяспекі нашай краіны. Усе без выключэння – прафесіяналы сваёй справы.
Аляксандр
НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.
Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости