НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
5/5 - (1 голос)

Нішто не бывае выпадковым у гэтым свеце, усё заканамерна. Гэтая аксіёма не патрабуе доказаў, пастаянна пацвярджаецца ў лёсе кожнага чалавека. Адным з прыкладаў з’яўляецца выбар працоўнага шляху Марыяй Зора.

Сям’я Зора, якая пражывала на радзіме гаспадара ў суседняй Украіне, у 1989 годзе пераехала ў Давыд-Гарадок да бабулі, мамы гаспадыні. Марыйцы якраз споўніўся адзін год. Час прабягаў непрыкметна. Гэтак жа хутка прайшлі гады вучобы ў СШ №2. У сям’і акрамя Марыі гадаваліся яшчэ двое дзяцей. Брат і сястра ўжо жывуць сваімі сем’ямі. Міхаіл працуе электрыкам ЖКГ у Давыд-Гарадку, а Таццяна – інспектарам па каранціне і абароне раслін у аг. Альшаны.
Марыя Уладзіміраўна – чалавек прамы, у яе няма імкнення выставіць сябе доктарам, які з пялёнак марыў аб прафесіі. Пытаюся: «Магчыма, Вы захацелі ратаваць людзей, калі брат трапіў у аварыю?». Яна ж шчыра прызнаецца, што у школьныя гады ў яе ніколі не з’яўлялася жадання прысвяціць сваё жыццё медыцыне. У старэйшых класах, калі паўстала праблема выбару, гаварыла: «Толькі не доктарам». Але ў адзінаццатым класе, паслухаўшыся параду мамы, пачала больш займацца біялогіяй і хіміяй.У Анжалікі Эдвардаўны дзядзька быў доктарам-неўролагам, стрыечныя браты і сястра таксама працавалі дактарамі. Чулае мацярынскае сэрца заўважыла і ў дачушкі якасці, патрэбныя для медыка. Ды і тата Уладзімір Рыгоравіч мае адносіны да медыцынскай работы: працуе вадзіцелем на станцыі хуткай дапамогі.
Спачатку пасля заканчэння Брэсцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Марыя атрымала спецыяльнасць фельчара, па накіраванню трапіла ў Іванаўскі раён. Але вырашыла працягнуць навучанне ў ВНУ: здала тэсты і была залічана ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, які скончыла з чырвоным дыпломам. Падчас навучання ў тэрапеўтычнай групе абрала спецыялізацыю неўралогія.
Потым быў год інтэрнатуры ў Брэсцкай абласной неўралагічнай бальніцы, праца ў Бярозаўскай ЦРБ. У Бярозе фактычна адпрацавала два гады, тры гады знаходзілася ў водпуску па догляду за дзіцём: падрастала малая Ксюша. Пасля пераехала бліжэй да бацькоў. Спачатку працавала ў Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы. Старанная, уважлівая, ветлівая Марыя Уладзіміраўна карыстаецца павагай пацыентаў. І не толькі: загадчыца неўралагічнага аддзялення ЦРБ вопытны доктар Наталля Міхайлаўна Лятун вельмі цёпла адклікаецца аб маладой калезе.
Цяпер Марыя Уладзіміраўна працуе ў паліклініцы Давыд-Гарадка. А ў часы водпускаў або курсаў доктара-неўролага з бальніцы Марыя Уладзіміраўна Зора зранку вядзе прыём у паліклініцы, а пасля спяшацца да пацыентаў у аддзяленне. І ўсюды яна спакойна і ўважліва адносіцца да хворых.
Давялося пачуць размову ў палаце. Адзін хворы даў такую адзнаку працы Марыі Уладзіміраўны: «Гэта доктар ад Бога». Пасля такіх слоў больш няма чаго прыбавіць.
Галіна
Бабарыка

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
БЕРЕМЕННОСТЬ. ТРУДОВЫЕ ГАРАНТИИ
Почему волосы выпадают осенью сильнее и как это остановить
Гороскоп на 20 октября

Оставить комментарий

Похожие новости