НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

За суткі ў раёне адбылося адразу тры пажары.

Шостага лютага ў 19.45 гадзін у в. Дубай загарэлася гаспадарчая пабудова, якая належыць грамадзянцы 1963 года нараджэння. У выніку пажару дашчатае памяшканне, памерам 2 на 4 м, цалкам знішчана агнём.

У гэты  ж дзень у 21. 53 гадзін у в. Лядзец гарэў будаўнічы вагон-бытоўка, які належыць Столінскай ДБПМК-32.

Агнём пашкоджаны сцены, маёмасць, што знаходзілася ўнутры. Пацярпелых няма.

Праз некалькі гадзін, ужо  сёмага лютага ў 02.50 гадзін, у в. Старына адбыўся пажар у жылым драўляным доме. Гаспадар 1990 года нараджэння.

Агнём знішчаны дах, перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Оставить комментарий

Похожие новости