НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

IMG_0765_crУ жніўні 75-гадовы юбілей адзначыў былы супрацоўнік Столінскага раённага выканаўчага камітэта Васіль Ашуркевіч. З гэтай нагоды Васіль Аляксандравіч прымаў віншаванні ў райвыканкаме.

Намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Несцяровіч павіншаваў Васіля Ашуркевіча з юбілеем, уручыў ветэрану працы Ганаровую грамату раённага Савета дэпутаў.
Кіраўнік справамі Таццяна Лабадзінская прыгадала час, калі яны былі калегамі. Гаварыла, што да гэтага чалавека заўсёды можна было звярнуцца з пытаннем і атрымаць адказ ці дапамогу. Маладым спецыялістам вельмі важна адчуваць падтрымку вопытных калег.
Гэтае меркаванне падтрымала і Валянціна Мірановіч. Калі яна стала старшынёй раённага савета ветэранаў, атрымлівала слушныя парады ад калегі. Валянціна Васільеўна выказала шчырыя пажаданні здароўя, шчасця і дабрабыту Васілю Ашуркевічу.
А юбіляр дзяліўся з прысутнымі ўспамінамі пра работу, тагачасныя навіны, уклад жыцця. Ён нарадзіўся ў Хотамлі. Пасля заканчэння сярэдняй школы год быў лабарантам у Рубельскай СШ. Тры гады аддаў службе ў радах Савецкай Арміі.
З 1968 года стаў інструктарам арг-аддзела Столінскага райкама партыі. Амаль 20 гадоў працаваў загадчыкам агульнага аддзела раённага камітэта партыі. У 1990 годзе Ашуркевіч заняў пост старшыні выканкама гарсавета. Калі ён быў скасаваны ў 1996 годзе, Васіль Аляксандравіч стаў загадчыкам аддзела па гарадской гаспадарцы. Таксама ў яго біяграфіі значацца пасады намесніка старшыні Рэчыцкага пасялковага Савета, галоўнага спецыяліста кіравання справамі Столінскага райвыканкама, памочніка дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Столінскай выбарчай акрузе № 16.
Усё працоўнае жыццё Васіля Аляксандравіча звязана са Столінскім райвыканкамам. Ён прызнаецца, што гэта для яго як другі дом. Усё тут блізкае, знаёмае, роднае. Памятае, як з кіраўніцтвам раёна прымаў удзел у перабудове памяшкання, як уносіліся змяненні ў канструкцыю.
На памяць юбіляру прыходзяць цікавыя выпадкі, якія адбыліся за шматлікія гады працы. Ён расказвае, як працаваў з кіраўнікамі раёна таго часу. Галерэя партрэтаў, насупраць якой мы размаўлялі з Васілём Ашуркевічам, аднавіла ў памяці тых, з кім давялося супрацоўнічаць герою матэрыялу.
– Мы не ведалі, што такое не выканаць даручанага задання, – дзеліцца Васіль Аляксандравіч. – Калі начальнік даў пэўнае указанне, яго без сумнення неабходна было зрабіць. Выканаўчасць, адказнасць, пунктуальнасць. Калі кіравацца гэтымі прынцыпамі ў прафесійнай дзейнасці, можна дасягнуць добрых вынікаў.
Працоўная дзейнасць была цесна пераплецена з падзеямі асабістага жыцця. З жонкай нарадзілі і выгадавалі траіх дзяцей. Старэйшы Аляксандр займае пасаду загадчыка жаночай кансультацыі ў Брэсце. Малодшы Ігар – намеснік галоўнага інжынера на мэблевай фабрыцы ў Маладзечне. Дачка Галіна засталася на малой Радзіме – жыве і працуе ў райцэнтры. Дзядулю радуюць шэсць унукаў, якія час ад часу яго наведваюць.
– У нашай сям’і – узаемнае паразуменне, павага і добрыя зносіны, – кажа Васіль Аляксандравіч. – Гэта вельмі радуе.
Сумаваць юбіляру не прыходзіцца. Калі ў халодную пару года вядзе больш-менш спакойны лад жыцця, то з першым подыхам цёплага надвор’я знаходзіць сабе занятак на двары – адрамантаваць, падмайстраваць, пафарбаваць.
Можа прыгатаваць розныя смачныя стравы: катлеты, заліўныя языкі, блінчыкі. Усім, хто спрабуе прысмакі, падабаецца.
– Жыццё прайшло вельмі хутка, не паспеў азірнуцца. Здаецца, толькі прымаў віншаванні з 60-гадовай, 70-гадовай датамі, – расказвае юбіляр. – Адчуваю сябе выдатна. Безумоўна, не верыцца, што за плячыма засталося столькі часу.
Мы таксама далучаемся да ўсіх шчырых і цёплых слоў, жадаем Васілю Ашуркевічу здароўя, бадзёрасці і энергіі яшчэ на доўгія гады.

Святлана МАРОЗ
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Окончание отопительного сезона
Белавиа рейсы

Белавиа рейсы

15 апреля, 2025
Блюда на Пасху 2025

Блюда на Пасху 2025

15 апреля, 2025
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости