НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Віншаванні з мінулым Днём Незалежнасці прымала 11 ліпеня жыхарка г. Давыд-Гарадка – Карына Галавач, у якой 3 ліпеня
адбылася цудоўная падзея – яна стала мамай.

Галоўнае свята краіны кожны год стано-віцца для дзясяткаў сем’яў самым запа-мінальным, бо гэта яшчэ і дзень нара-джэння іх дзяцей. Ужо шмат гадоў запар ва ўсіх рэгіёнах праходзіць акцыя «Белая Русь» – з любоўю да дзяцей». Мамы, чые дочкі і сыночкі з’явіліся на свет 3 ліпеня, атрымліваюць падарункі ад грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
– Жадаем маленькаму грамадзяніну нашага раёна расці здаровым і моцным хлопчыкам, радаваць бацькоў сваімі поспехамі, – пажадаў Вячаслаў Шэлест, старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь», уручаючы падарункі маладым бацькам.
У сям’і Карыны і Уладзіслава Галавач – гэта першае дзіця.
– Арцёмка з’явіўся на свет у 23.10 трэцяга ліпеня, – з усмешкай кажа маладая мама. – Можна сказаць, што ён нарадзіўся пад залпы феерверкаў, калі ўся краіна шчыра радавалася нашай незалежнасці. Спадзяюся, што жыццё сыночка будзе лёгкім і шчаслівым пад мірным небам.
Вольга ГУСАК
Фота
Вячаслава Шэлеста

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 20 октября
Гороскоп на 19 октября
Гороскоп на 18 октября
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости