НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Менавіта такую назву носіць сумесны беларуска-расійскі праект, што будзе рэалізаваны сёлета ў абедзвюх краінах.
З 20 чэрвеня па трэцяе ліпеня 2022 года па маршруце Брэст – Масква – Мінск праедзе цягнік, пасажырамі якога ў сваёй большасці будуць прадстаўнікі моладзі. Гэта беларускія і расійскія школьнікі – вучні дзясятых класаў, пераможцы шматлікіх рэгіянальных і агульнадзяржаўных алімпіяд і конкурсаў па тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны.
У рамках гэтага патрыятычнага праекта адбудуцца сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, наведванні музеяў. Таксама пройдуць рэканструкцыі ваенных падзей, культурныя і іншыя мерапрыемствы.
Старт будзе дадзены 22 чэрвеня – у дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны – з сімвалічнага для нашай краіны горада-героя – Брэста.
Праект ініцыяваны ў ходзе сустрэчы Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай са Старшынёю Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.
Галоўная ідэя «Цягніка Памяці» – захаванне гістарычнай спадчыны і праўды пра падзеі самай крывавай і трагічнай старонкі гісторыі – Вялікай Айчыннай вайны.
Увесь маршрут цягніка такі: Брэст – Гродна – Віцебск – Смаленск – Ржэў – Вязьма – Кубінка – Масква – Санкт-Пецярбург – Вялікі Ноўгарад – Пскоў – Орша – Магілёў – Гомель – Мінск.
Алена
КЛІМУШКА

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения

Оставить комментарий

Похожие новости