НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
5/5 - (1 голос)

Дзякуем усім, хто прыняў удзел у конкурсе «Навіны Палесся» ў кадры».
У вас атрымаліся цудоўныя фота і відэа, вершы і матэрыялы. Было прыемна бачыць у кадры як самых маленькіх нашых чытачоў, так і сталых. Кожны з вас па-свойму адлюстроўваў свае зносіны з раённай газетай.
Кацярына Слуцкая з Веляміч даслала нам фота дзетак у навагодніх касцюмах пад елачкай з «НП», Аксана Калесніковіч са Століна – здымак самага маленькага нашага чытача, які пакуль толькі праглядае старонкі газеты. А вось Валянціна Вабішчэвіч з Вялікіх Вікаравічаў разам з вучнямі 2 «А» класа зрабіла сапраўдную казачную фотасесію ў лесе. Настаўніца Валянціна Сенькавец з Белавушы правяла цэлае даследаванне на ўроках беларускай мовы па старонках раённай газеты.
Марыя Міцкевіч з Малых Арлоў напісала верш, які яе дачушка прадэкламавала, а Юлія СЯнько з Лядца расказала пра фотаздымак свайго дзядулі на старонках газеты, якая беражліва захоўваецца ўжо дзясяткі гадоў.
Антаніна Смірнова з Беражнога даслала некалькі фота- і відэазамалёвак, у цэнтры якіх «Навіны Палесся». Сям’я Літвінка са Стругі разам з унукамі чытаюць «НП», што і адлюстравалі на здымку. Парадаваў не толькі акцёрскай гульнёю, а і сваім выкананнем песні сын Вольгі Вандзіч з Белавушы. На фотасесію ў студыю накіравалася Вікторыя Крупкевіч (удзельнік конкурсу Алена Петравец з Давыд-Гарадка).
І… мы не змаглі абмежавацца толькі трыма прызавымі месцамі, а выбралі больш пераможцаў. Валянціна Сенькавец і Валянціна Вабішчэвіч атрымліваюць спецыяльныя падарункі ад «НП», індывідуальны падарунак і для сям’і Ганны Літвінка.
Фен дастаецца Алене Петравец, партатыўная калонка – Вользе Вандзіч, а блендар тры ў адным – Марыі Міцкевіч.
Таксама дыпломы ад «НП» атрымліваюць Аксана Калесніковіч, Антаніна Смірнова, Юлія Сянько і Кацярына Слуцкая.
Віншуем пераможцаў!
Заставайцеся і надалей з намі!

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Незабыўныя сустрэчы
Наши дети

Наши дети

17 января, 2026
Герои среди нас

Герои среди нас

17 января, 2026

Оставить комментарий

Похожие новости