НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

🕯 Сумная вестка

Віктар Вабішчэвіч (1960-2025). Паэт, якога мы будзем памятаць…

18 жніўня 2025 года пайшоў з жыцця наш зямляк, паэт Віктар Вабішчэвіч — чалавек светлага слова, шчыры сябра бібліятэк і тонкі лірык, які нястомна дарыў чытачам цеплыню і глыбіню сваіх думак. Зусім нядаўна ён адзначыў 65-годдзе, працягваючы натхняць і здзіўляць сваім творчым дарункам.

Віктар Вабішчэвіч — аўтар шасці паэтычных зборнікаў, у якіх адлюстравана любоў да роднай зямлі, памяць, чалавечая блізкасць і ціхая мудрасць. Яго вершы — гэта шчырая размова, у якой кожны знаходзіў адлюстраванне сваіх пачуццяў і перажыванняў.

Яго сыход — невымоўная страта для ўсіх, хто цэніць шчырае слова і сапраўдную паэзію, хто асабіста ведаў таленавітага і сціплага чалавека.

Бібліятэчнае супольніцтва Століншчыны выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Віктара Вабішчэвіча. Светлая памяць пра яго застанецца ў нашых сэрцах і на старонках яго кніг.

📷 На фота: Віктар Вабішчэвіч у Давыд-Гарадоцкай гарадской бібліятэцы. Паэт перадае ў дар свой апошні прыжыццёвы зборнік вершаў, пакідаючы чытачам шчырыя радкі, прасякнутыя любоўю да роднага краю і чалавечай душы.

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 22 декабря

Гороскоп на 22 декабря

17 декабря, 2025
Гороскоп на 21 декабря

Гороскоп на 21 декабря

17 декабря, 2025
Гороскоп на 20 декабря

Гороскоп на 20 декабря

17 декабря, 2025

Оставить комментарий

Похожие новости